Польшча атрымала дадатковыя матэрыялы пра катастрофу пад Смаленскам

Генпракуратура Расеі перадала Польшчы чарговыя 6 тамоў крымінальнай справы аб крушэньні самалёта Ту-154 у 2010 годзе пад Смаленскам.
Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ведамства Марына Грыднева, усяго за пэрыяд расьсьледаваньня Варшаве былі накіраваныя 52 тамы матэрыялаў справы. Гэта, у прыватнасьці, копіі пратаколаў апазнаньня загінулых, допытаў іх сваякоў і расьпісак аб атрыманьні рэчаў.

У авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку 88 членаў афіцыйнай дэлегацыі на чале з тагачасным прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім.

Раней польскі бок ня раз заяўляў, што Масква да гэтага часу не перадала Варшаве усе матэрыялы справы, якія Польшча патрабавала.