У калёніі «Віцьба-3» палітвязьня і галадоўніка Сяргея Каваленку прымусова кормяць праз зонд сумесьсю «Беллакт». Паводле лекара, ён мае «скрайнюю ступень абясьсіленьня».
У другой палове дня 2 красавіка жонка галадоўніка Сяргея Каваленкі Алена сустрэлася зь лекарам псыхіятрычнага шпіталя пра калёніі «Віцьба-3», дзе трымаюць Сяргея Каваленку. «Там усё ж непрымальныя ўмовы, бо няма патрэбнага абсталяваньня. Вось сёньня ў Сяргея ўзялі кроў для біяхімічнага аналізу, але ў калёніі яго ня робяць, а пакуль давезьлі да шпіталя, кроў згарнулася», — распавяла Алена Каваленка.
Паводле лекара турэмнага шпіталя, Сяргей Каваленка мае «скрайнюю ступень абясьсіленьня». Пра стан Каваленкі на 2 красавіка лекар сказаў: «Больш-менш, але цяжкі». Таксама Алене Каваленцы сёньня стала вядома, што 31 сакавіка да яе мужа ў калёнію выклікалі рэаніматолягаў, як і 30 сакавіка.
У панядзелак лекар таксама паведаміў Алене Каваленцы, што яе мужа 1 красавіка пачалі шэсьць разоў на дзень прымусова карміць праз зонд сумесьсю «Беллакт».
«Таксама працягваюць ставіць кропельніцы. Тэмпэратура і ціск паніжаныя. Але сам Сяргей есьці па-ранейшаму адмаўляецца. Мяркую, калі б яго паклалі ў цывільны шпіталь, ён бы і сам пагадзіўся выходзіць з галадоўкі, а турэмным лекарам ён не давярае. Нас да Сяргея нікога не дапускаюць», — паведаміла «Свабодзе» Алена Каваленка.
«Беллакт» — малочная сумесь для кармленьня немаўлят.
Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне адбыцьця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Пратэстуючы супроць перасьледу, вязень абвясьціў галадоўку, якую зь перапынкам у 20 дзён трымае зь сярэдзіны сьнежня.