Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку праз зонд кормяць "Беллактам"


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка
«Шэсьць разоў на дзень яму ўліваюць сумесь „Беллакт“, паведаміў лекар. Пачалі гэтак карміць яшчэ ўчора, у нядзелю. Таксама працягваюць ставіць кропельніцы. Паводле лекара, ягоны стан „больш-менш“. Тэмпэратура і ціск паніжаныя. Але сам Сяргей есьці па-ранейшаму адмаўляецца. Мяркую, калі б яго паклалі ў цывільны шпіталь, ён бы і сам пагадзіўся выходзіць з галадоўкі, а турэмным лекарам ён не давярае. Нас да Сяргея нікога не дапускаюць», — паведаміла «Свабодзе» Алена Каваленка.

«Беллакт» — малочная сумесь для кармленьня немаўлят.

31 сакавіка жонка Сяргея Каваленкі паведаміла мэдыям, што стан мужа мэдыкі вызначылі як цяжкі. Тады Алена Каваленка ня выключыла, што мужа ў калёніі могуць пачаць карміць прымусова, але без нагляду цывільных дактароў.

Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне адбыцьця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Пратэстуючы супроць перасьледу, вязень абвясьціў галадоўку, якую зь перапынкам у 20 дзён трымае зь сярэдзіны сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG