У Facebook зьявілася мода на дэматыватары новага тыпу. Здаецца, да нас прыйшлі яны з iFace, аднак сьцьвярджаць ня буду. Назваць іх можна «What I really do».
Гледачу прапануецца галерэя малюначкаў, аб’яднаных адзінай тэмай, са зьедлівымі подпісамі, якія тлумачаць розныя павароты гэтай тэмы. Ну, напрыклад, возьмем дэматыватар, які рэпрэзэнтуе жыцьцё сучаснага мастака і прапануе супрацьлеглыя бачаньні гэтага жыцьця. На першым малюнку — хіпстэр з пляшкай віна, подпіс — «што мае сябры думаюць, што я раблю». На другой — наркаманскі прытон, шпрыцы, аголеныя целы, змрок, страх. Подпіс — «што мае бацькі думаюць, што я раблю». Далей — партрэт Эндзі Ўорхала з ружовай грывай, паглыбленага ў маляваньне. Подпіс — «што мае калегі думаюць, што я раблю». І апошні малюнак — пук дакумэнтацыі, project proposals для фондаў, якія падтрымліваюць незалежных мастакоў. Блянкі, ад колькасьці якіх робіцца млосна. Паперы, якія трэба запаўняць хіба што ня месяц. І подпіс: «што я раблю насамрэч» (what I really do). Такія ж дэматыватары ёсьць пра жыцьцё беларускай апазыцыі, пабачанай прыхільнікамі рэжыму (здаецца, прытон і шпрыцы ёсьць і тут), школьнымі сябрамі (баксы, эўра, расійскія рублі), пра жыцьцё беларускага чынавенства, пра коцікаў, пра лыжы — пра ўсё. Аднак распавесьці я тут зьбіраюся не пра дэматыватары «What I really do». А пра адну заяву Палаты прадстаўнікоў, якая з тымі дэматыватарымі шчыльна зьвязаная.
Як вядома, на мінулым тыдні, Эўрапейскі парлямэнт прыняў жорсткую рэзалюцыю па Беларусі. Яе адкладалі, аднак плёну тое адкладаньне не дало: прыйшлося прыняць, прычым яшчэ з дадаткамі. Дык вось, 29 сакавіка Палата прадстаўнікоў вырашыла выказацца па гэтай рэзалюцыі. У інтэрвію «Інтэрфаксу» было сказана, што «нагнятаньнем сытуацыі вакол Беларусі ў Эўропе спрабуюць адвесьці грамадзкую думку ад сваіх унутраных эканамічных праблемаў». І вось чытаньне гэтай фармулёўкі пакідае непазьбежнае адчуваньне сутыкненьня зь нечым са сьвету дэматыватараў «What I really do». Адкуль узяліся гэтыя «ўнутраныя эканамічныя праблемы» Эўропы? Хіба не зь перадач беларускага тэлебачаньня? Якое пра першую пасьпяховую трансплянтацыю чалавечага твару ў ЗША днямі дало такі камэнтар, што можна было страціць прытомнасьць (фрагмэнты сківіцы былі ўзятыя зь мерцьвяка, зараз гэты небарака, якому зрабілі апэрацыю будзе ўсё астатняе жыцьцё хадзіць з мерцьвяком на твары — такія абсурдысцкія good news наадварот!) Чаму калі ў Эўропы такія сур’ёзныя эканамічныя праблемы, што для іх вырашэньня трэба прымаць жорсткую рэзалюцыю па Беларусі, курс эўра да беларускага рубля за апошнія 13 месяцаў умацаваўся ў тры разы? Дзе лёгіка? У прынцыпе, растлумачыць лёгіку рэакцыі ППНС можна і бяз гэтых рытарычных пытаньняў. Проста дэфіцыт інфармацыі пра тое, што насамрэч адбываецца ў Эўропе, прыводзіць да скажэньня ўспрыняцьця. Трызьненьне тэлевізійных блазнаў пачынае падмяняць нейкія пэрсанальныя фрагмэнты вопыту ад сутыкненьня з Эўропай (калі такі вопыт у прынцыпе ёсьць). Эўропа пачынае ўспрымацца ня толькі як прастора, якая пакутуе ад крызысу, а прастора, якая зайздросьціць нам (гэта з нашымі заробкамі!).
Тут справа ня столькі ў хлусьні, колькі ў скажэньні маштабаў. Крызіс у Эўропе сапраўды ёсьць, аднак у параўнаньні зь беларускай сытуацыяй — гэта ілюстрацыя прымаўкі, што ва ўсіх свае праблемы: у каго суп пуставаты, а ў каго пэрлы дробненькія. Дык вось пра эўрапейскі крызіс — гэта наконт пэрлаў.
І ў яшчэ большай ступені гэта тычыцца ўяўленьня, што жыхары краін ЭЗ настолькі зацікаўленыя лёсам нашай Бацькаўшчыны, што палітычны канфлікт зь ёй мог бы адцягнуць іх увагу ад уласных праблем.
Пакуль падобныя заявы дэманструюцца толькі па тэлебачаньні і рэтрансьлююцца ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, гэта не выклікае дысанансу. Аднак калі падобныя заявы трапляюць на Захад у якасьці афіцыйнай рэакцыі на парлямэнцкую рэзалюцыю, гэта выклікае ступар. Урэшце, можна намаляваць дэматыватар «What I really do» і вакол паперы, што выйшла з Эўрапарлямэнту. На малюнку «What official Belarus thinks I do» будуць руіны нейкага будынку, у якіх група апранутых у абноскі басякоў сярод гурбаў сьмецьця будзе крэмзаць нешта абламаным алоўкам па паперы. Рэзалюцыя, пабачаная Расеяй, будзе візуалізаваная як гульня па перацягваньні каната: з аднаго боку ЭЗ, з другога РФ, а пасярод — Беларусь, якую хітрыя эўрапейцы намагаюцца адцягнуць ад сяброўкі і сястрыцы. Рэзалюцыя, пабачаная сваякамі палітычных вязьняў будзе дэманстраваць сцэну руйнаваньня Бастыліі. А вось што выявіцца на «What I really do»? Спробы вызваліць палітвязьняў? Дык гэта погляд беларускай апазыцыі, зь якім не пагодзіцца рэжым. Дык што тады? Адчуваеце постмадэрную жудаснасьць гэтага пытаньня? Дарэчы, сам гэты дэматыватар, які дэманструе розныя (узаемавыключныя) бачаньні адной і той жа сацыяльнай сытуацыі — ад жыцьця сучаснага мастака, да існаваньня апазыцыі, мог узьнікнуць толькі ў наш век крызысу анталёгіі. У час, калі Акудовіч піша пра тое, што яго не існуе, а ўся гуманітарыстыка — ад сэміётыкі да постмадэрнай сацыялёгіі — з гэтым пагаджаецца.
Адзінай карэктнай вэрсіяй дэматыватару «What I really do» зьяўляецца галерэя малюначкаў без апошняга, самага, здаецца, галоўнага. Таму, што ніякага really не існуе.
І паліталягічная выснова з апісанага. Шмат хто апошнім часам казаў, што ўсе існыя прэтэнзіі да рэжыму зьніклі бы ў той момант, калі яго перасталі ўспрымаць у Эўропе як Эўропу. Першыя крокі да гэтага ўжо зробленыя: калі пачытаць артыкул часопісу EUObserver аб «кішэнях Лукашэнкі», мы пабачым у ім шмат якія прыклады таго, што для эўрапейцаў мы ўжо хутчэй Афрыка, чым Эўропа. Напрыклад, сцэнка з бамбжамі, якія чамусьці корпаюцца ў сьметніцах выключна на сьвітанку. Дык вось, каб вымусіць Эўропу паставіць на нас крыж, Менску трэба закрыць усе праграмы паляпшэньня іміджу. Трэба заблякаваць ужо зробленыя відэаролікі, на якіх Беларусь малюецца азёрнай Швэйцарыяй, утульным ды гасьцінным куточкам Усходняй Эўропы. Калі перакладаць задачу, якая стаіць перад рэжымам на мову ўзгаданага дэматыватара, трэба, каб да малюнка «What Europe thinks Belarus does» прыстасоўваўся адно малюнак мінарэтаў, ішакоў ды іншых рэаліяў Азіі. Каб мы былі недзе побач з Карымавым ці Назарбаевым. Хай нафты ў нас няма, затое ня будзе і чаканьняў дэмакратыі. У сьвеце, дзе «What I really do» не існуе, у сьвеце адсутнасьці Акудовіча і канца сацыялёгіі Бадрыяра гэта ня так ужо й складана зрабіць.