«Свабоду палітвязьням» – у цэнтры Віцебску

Расьцяжка «Свабоду палітвязьням» у цэнтры Віцебску

На вуліцы Леніна, каля культурна-дзелавога цэнтру «Марка-сіці», актывісты руху «Малады Віцебск» вывесілі 8-мэтровую расьцяжку «Свабоду палітвязьням».
Гэта было зроблена на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам і іншымі палітзьняволенымі. Віцебскія актывісты заклікаюць да падтрымкі палітвязьняў і ў іншых рэгіёнах Беларусі.