Нягледзячы на візавыя і фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да менскага рэжыму, гандаль Беларусі з Эўразьвязам квітнее.
Прапануем вам пераклад артыкулу Нікалая Нільсэна з інтэрнэтнага выданьня «EUobserver».
Выгадныя кантракты на нафту і нафтахімічныя прадукты паміж ЭЗ і Беларусьсю дапамагаюць утрымаць эканоміку гэтай былой савецкай рэспублікі на плыву.
Беларусь заявіла, што станоўчае сальда яе гандлёвага балянсу ў 2011 годзе склала 2,5 мільярда эўра пасьля таго, як гандаль паміж двума бакамі вырас на 76% толькі за першыя дзевяць месяцаў таго году.
Нягледзячы на эканамічныя цяжкасьці, якія перажывала большасьць насельніцтва, у краіне адбылося значнае павелічэньне гандлю з ЭЗ за апошні год — Беларусь фактычна падвоіла экспарт у Эўропу ў параўнаньні з 2010-м.
Частка з гэтага дадатковага прыбытку можа пайсьці на пагашэньне зьнешняга доўгу велічынёй 30 мільярдаў эўра, хоць няўстойлівая валюта ўсё яшчэ можа ствараць праблемы.
Беднасьць у Менску схаваная — вуліцы дагледжаныя і чыстыя, але раніцай у завулках і дварах можна ўбачыць бяздомных, якія рыюцца ў сьметніцах, а потым кудысьці зьнікаюць. Ніхто не асьмельваецца жабраваць адкрыта.
Прыбыткі ад імпарту і экспарту напаўняюць дзяржаўную казну, а пагаршэньне ўзроўню жыцьця працягваецца.
У Менску цэны на мяса рэзка ўзрасьлі: для шмат каго кураціна стала нечым, на што чалавек можа толькі паглядзець у вітрыне крамы.
У той час як цэны на прадукты харчаваньня павялічыліся на 127,4%, афіцыйная сярэдняя месячная зарплата ўпала з 530 да 353 даляраў. Старшыня аднаго зь менскіх прафсаюзаў кажа, што рэальная лічба бліжэйшая да 150 даляраў. «Людзі, якія працуюць на заводах, зарабляюць якраз столькі» — сказаў ён.
Амаль усе вымушаны працаваць на аднагадовых кантрактах, што дапамагае ўладам утрымліваць работнікаў у паслухмянасьці. Кантракт можа быць скасаваны працадаўцам у любы час без падаваньня прычыны або пасьля званка з КДБ.
Намесьнікі дырэктараў па ідэалёгіі працуюць на ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах і забясьпечваюць разуменьне работнікамі сваіх абавязкаў перад прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. «Іх галоўным заданьнем зьяўляецца інфармаваньне пра людзей, якія адхіляюцца ад дзяржаўнай лініі» — сказаў згаданы лідэр прафсаюзу.
Між тым, пры зачыненых дзьвярах вялікіх дзяржаўных установаў вузкае кола эліты краіны — якую называюць «кашалькамі рэжыму» — дзеліць велізарныя прыбыткі ад гандлю з партнэрамі з ЭЗ. На гэтым узроўні іхнім ідэолягам і наглядчыкам зьяўляецца сам Лукашэнка.
Алігархі, такія як Уладзімір Пефціеў і Юрый Чыж, маюць шырокія бізнэсовыя сувязі ў Эўропе.
Чыгуначны нафтавы тэрмінал ў Жабінцы каля Берасьця на беларуска-польскай мяжы афіцыйна належыць дзяржаўнаму прадпрыемству «Белспэцзьнештэхніка», але мяркуецца, што ён зьвязаны зь фірмай «Белтэхэкспарт», якая займаецца продажам зброі і належыць Пефціеву.
Акрамя прыёму, захоўваньня і адгрузкі нафтапрадуктаў на тэрмінале Жабінка, «Белспэцзьнештэхніка» таксама спэцыялізуюцца на экспарце і імпарце ўзбраеньня, ваеннай тэхнікі і іншай высокатэхналягічнай і навукаёмістай прадукцыі, і ў гэтай сфэры належыць да вядучых кампаній у СНД.
Тымчасам «Белнафтагаз» Чыжа, «НафтаХімТрэйдынг» і «Нэанафта» экспартуюць беларускія нафтапрадукты ў Эўропу. «Нэанафта» разьмешчана на поўначы Беларусі ў Полацку, каля ракі, якая цячэ з Расеі ў Латвію і ўпадае ў Балтыйскае мора. Кампанія прадае дызэльнае паліва празь літоўскі порт у Клайпедзе, адкуль яно пастаўляецца ў Нідэрлянды і Вялікабрытанію.
Кажуць, што некаторыя з нафтапрадуктаў, экспартаваных Чыжом, таксама ідуць праз чыгуначны нафтатэрмінал у Жабінцы. У Латвіі Чыжу належыць заснаваны ў 1992 годзе завод «Mamas-D», які вытварае біядызэльнае паліва.
«Белнафтагаз» знаходзіцца ў Мазыры, куды самы доўгі трубаправод у сьвеце, «Дружба», пастаўляе сырую нафту з Расеі на перапрацоўку ў бэнзін. Магістраль перапампоўвае 2 мільёны барэляў нафты ў суткі, большасьць зь якіх ідзе ў Эўропу, у той час як каля 0,5 мільёна барэляў застаецца ў Беларусі.
«Белнафтагаз» таксама прадае нізкаактанавы бэнзін Украіне і дызэльнае паліва ў Польшчы, у той час як «НафтаХімТрэйдынг» пастаўляе параксілол у Нідэрлянды.
Агулам каля 30 тысяч чалавек у Беларусі працуе ў гэтых кампаніях, паводле Генадзя Фядыніча, старшыні аднаго зь менскіх прафсаюзаў. Ён лічыць, што санкцыі ЭЗ супраць гэтых кампаній удараць у Лукашэнку. «Нас 10 мільёнаў у Беларусі. Мы ўжо жывем пад санкцыямі — санкцыямі Лукашэнкі» — сказаў ён «EUobserver» у Менску.
Пефціеву і Чыжу апошнім часам забаранілі ўезд у ЭЗ, замарозілі таксама актывы 29 кампаній. Але толькі адна зь фірмаў, пералічаных вышэй — «НафтаХімТрэйдынг» — патрапіла пад забарону ЭЗ. Холдынгавыя кампаніі — «Белтэххолдынг» і «Трайпл» — таксама ў сьпісе. Але гэта забарона не датычыць даччыных фірмаў, такіх як агенцтва нерухомасьці «Elite» Чыжа і іншыя.
На прэс-канфэрэнцыі ў Менску ў канцы сьнежня Лукашэнка назваў здаровыя дзелавыя адносіны з Эўропай адным са сваіх галоўных дасягненьняў у 2011 годзе, нягледзячы на санкцыі ЭЗ у адносінах да літаральна сотняў яго чыноўнікаў.
«Як ні парадаксальна, большая частка эканамічнай падтрымкі рэжыму ў 2011 годзе паходзіла не з усходу, як думае большасьць людзей, але з захаду» — сьцьвярджае нядаўні даклад Камітэту міжнароднага кантролю праваабарончай арганізацыі з Масквы, якая спэцыялізуецца на Беларусі.
Краіна займала толькі 41-е месца ў 2010 годзе як гандлёвы партнэр ЭЗ, адразу за Іракам. Але для Беларусі гандаль з ЭЗ складае 30% ад агульнага аб’ёму яе экспарту, большасьць якога прыпала на продаж паліва і калійных угнаеньняў.
Адна высокапастаўленая афіцыйная асоба ЭЗ сказала «EUobserver», што Беларусь цяпер спрабуе адкрыць і пашырыць гандаль з Эўропай, засяроджваючы сваю ўвагу на транспарце, фармацэўтыцы і нанатэхналёгіях.
Крыніца з шэрагаў раздробненай апазыцыі ў Менску на ўмовах ананімнасьці сказала нашаму сайту, што сёньня палова гандлю краіны прыпадае на Эўразьвяз. «Нафтапрадукты наўпрост зьвязаныя зь сям’ёй Лукашэнкі і [даход] выкарыстоўваецца для рэпрэсій» — сказаў гэты апазыцыянэр.
Багатыя бізнэсмэны ў Беларусі плацяць грошы ў прэзыдэнцкі фонд, які выкарыстоўваецца Лукашэнкам, як яму ўздумаецца. У выбарчы год фонд разьдзімаецца амаль да 1 мільярда даляраў, хоць некаторыя лічаць, што ён можа быць і восем разоў большы.
Аляксандар Макаеў, намесьнік старшыні Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі, паведаміў нам у лістападзе, што фонд выкарыстоўваецца для вымагальніцтва грошай і забесьпячэньня ляяльнасьці бізнэс-эліты. «Выплаты ў гэты фонд сталі тыповай практыкай для ўсіх тутэйшых кампаній» — сказаў ён, дадаючы, што нават Чыж правёў некалькі дзён у турме ў 2008 годзе за «непадпарадкаваньне».
Нацыянальны статыстычны камітэт сьцьвярджае, што пасьля Расеі найбольшым гандлёвым партнэрам Беларусі зьяўляюцца Нідэрлянды. Беларусь сама не здабывае нафты, але замест гэтага перапрацоўвае і прадае моцна датаваную сырую расейскую нафту ў іншыя краіны, уключна з краінамі-сябрамі ЭЗ.
Беларусь паведаміла, што ў 2011 годзе яе экспарт у Нідэрлянды склаў 4 мільярды даляраў, што больш чым у два разы перавысіла аб’ём гандлю за дзевяць першых месяцаў 2010 году.
«Нідэрлянды зьяўляюцца другім гандлёвым партнэрам Беларусі пасьля Расеі. Адной з прычынаў гэтага зьяўляецца вельмі эфэктыўная і прафэсійная праца беларускіх дыпляматаў, якія працуюць у гэтай краіне. У цяперашні час амбасадарам там зьяўляецца Алена Грыцэнка, былы кіраўнік у міністэрстве замежных справаў» — сказаў сайту «EUobserver» Раман Якаўлеўскі, вядомы беларускі палітычны аглядальнік.
Якаўлеўскі кажа, што папярэднікам Грыцэнкі ў Нідэрляндах быў Уладзімер Герасімовіч, былы намесьнік міністра замежных справаў і палкоўнік КДБ, які калісьці ўзначальваў аддзел зьнешняй выведкі.
«EUobserver» не ўдалося праверыць гэтую статыстыку ў нідэрляндзкім Міністэрстве эканомікі ў Гаазе. Міністэрства мае рэфэрэнта ў пытаньнях Беларусі, але пасьля трох тыдняў запытаў міністэрства дало нам толькі спасылку на інтэрнэтную старонку Нідэрляндзкага статыстычнага бюро, датычную да зьвестак па двухбаковых гандлёвых адносінах. Гэтыя зьвесткі не раскрываюць транзытнага гандлю, які складае большую частку камэрцыйных дачыненьняў Нідэрляндаў зь Беларусьсю.
Зьвесткі сьведчаць, што Нідэрлянды не імпартавалі, не гандлявалі і не транспартавалі энэргетычных рэсурсаў зь Беларусі ў 2010 годзе. Але лічбы зманлівыя.
«Дадзеныя імпарту нафты адносяцца да краіны, дзе яе здабываюць» — паведаміў нам прэс-сакратар Нідэрляндзкага статыстычнага бюро па электроннай пошце. Дадзеныя паказваюць, што Нідэрлянды імпартавалі 33 мільёны тон нафты з Расеі ў 2010 годзе.
Бізнэс-мэнэджэр па разьвіцьці порту ў Ратэрдаме аказаўся больш гаваркім. Ён сказаў нам, што два буйныя НПЗ у Беларусі прадаюць сваю прадукцыю ў ЭЗ, таму што іх вытворчыя магутнасьці перавышаюць унутраны попыт. «Нейкая частка дызэльнага паліва прадаецца ў Нідэрляндах. Але зь Нідэрляндаў прадукты нафтаперапрацоўкі пастаўляюцца караблямі пераважна на Далёкі Ўсход, — сказаў ён.

Кашалькі рэжыму

Беларусь вітае грошы з ЭЗ

Чорнае золата цячэ па Эўропе