Камісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Эўразьвязу Штэфан Фюле сёньня ў Брусэлі абвясьціў пра пачатак праграмы дыялёгу з беларускай грамадзянскай супольнасьцю і палітычнай апазыцыяй дзеля мадэрнізацыі Беларусі.
«Я рады, што магу пачаць станоўчую праграму ў адносінах да Беларусі ў гэты цяжкі час, разам з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Я спадзяюся, што наша супольная і мэтанакіраваная праца дапаможа нам удакладніць разуменьне таго, як сучасная і дэмакратычная Беларусь магла б выглядаць у будучыні, і што нам трэба, каб гэтага дасягнуць» — адзначыў камісар Штэфан Фюле ў адмысловым прэс-рэлізе.
Адначасова эўракамісар выказаў шкадаваньне, што ўлады Беларусі не дазволілі некаторым запрошаным беларускім удзельнікам інаўгурацыі дыялёгу прыехаць у Брусэль.
Дыялёг пра мадэрнізацыю мае датычыць чатырох сфэраў дачыненьняў Эўразьвязу зь Беларусьсю: палітычнай рэформы, рэформы судовай сыстэмы, эканамічнай рэформы, рэформы гандлёвых і рынкавых адносін.