Праваабаронцы пікетавалі беларускую амбасаду ў Маскве

Каля пятнаццаці чалавек пікетавалі амбасаду Беларусі ў Маскве з патрабаваньнем да афіцыйнага Менску адмяніць сьмяротнае пакараньне.
Паводле а з удзельнікаў дазволенага ўладамі пікету, прадстаўніка праваабарончага руху «За правы чалавека» Яўгена Іхлава, паліцыя да пікетоўцаў была настроена ляяльна.

У акцыі бралі ўдзел актывісты апазыцыйнага руху «Салідарнасьць», руху «За правы чалавека» і беларускія праваабаронцы, перадае Інтэрфакс.

Пікетоўцы заявілі, што Беларусь — адзіная краіна Эўропы, дзе існуе сьмяротнае пакараньне.