Літоўская нацыянальная камісія ЮНЭСКО заклікала Камітэт Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО паўплываць на ўлады Беларусі, каб тыя зьмянілі месца будаўніцтва АЭС, якую плянуюць пабудаваць за 50 км ад Вільні.
«Камісія просіць прыняць усе неабходныя захады, каб была гарантаваная экалягічная бясьпека і бясьпека культурнай спадчыны сталіцы Літоўскай Рэспублікі Вільні, а таксама каб упаўнаважаным інстытутам і грамадзтву Літвы давалася аб’ектыўная інфармацыя пра пагрозы, якія ідуць ад АЭС, і захады па зьніжэньні рызыкі», — гаворыцца ў паведамленьні арганізацыі, якое цытуе агенцтва BNS.
«У літоўскага грамадзтва да гэтага часу недастаткова інфармацыі пра ўзьдзеяньне станцыі на навакольнае асяродзьдзе, на ўмовы жыцьця больш як 1 млн жыхароў, на экасыстэму Нёмана», — сьцьвярджае Літоўская нацыянальная камісія.
Камісія заклапочаная тым, што «літоўскае грамадзтва і культурнае разьвіцьцё абедзьвюх краін не павінны стаць закладнікамі аднабаковых дзеяньняў Беларусі, якія могуць пацягнуць за сабой катастрафічныя наступствы для культурных адносін паміж суседнімі краінамі».
«Ад такіх дзеяньняў будзе залежаць будучыня вялікай часткі тэрыторыі Літвы і часткі яе насельніцтва, яны таксама могуць станавіць патэнцыйную небясьпеку для гістарычнага цэнтру Вільні, які мае выключную ўсеагульную каштоўнасьць», — гаворыцца ў прэсавым рэлізе.
Літва ня раз выказвала занепакоенасьць у сувязі з тым, што АЭС, будоўля якіх плянуецца непадалёк ад літоўскай мяжы ў Калінінградзкай вобласьці Расеі і ў Беларусі, могуць не адпавядаць стандартам бясьпекі.
Разам зь іншымі краінамі Балтыі Літва таксама плянуе будаваць новую АЭС у Вісагінасе, што за 152 км ад Вільні, піша Інтэрфакс.
Пра намер збудаваць у Беларусі АЭС стала вядома некалькі гадоў таму. З тых часоў улады Літвы неаднаразова выказвалі Менску свае пратэсты.
Беларускую АЭС плянуюць будаваць у Астравецкім раёне, які мяжуе зь Літвой.

Дзеяньні Беларусі, якія могуць пацягнуць за сабой катастрафічныя наступствы.