У Віцебску — зноў сьцяг салідарнасьці з палітвязьнямі

Бел-чырвона-беды сьцяг быў вывешаны на чыгуначным мосьце ў раёне вуліцы Маланаберажнай, над шашой, дзе ходзіць грамадзкі транспарт.
Паводле сьведчаньняў актывістаў «Эўрапэйскай Беларусі», сьцяг правісеў каля гадзіны, і за гэты час яго ўбачылі шмат жыхароў Віцебску. Потым сьцяг зьнялі міліцыянты.