Публіцыст і паліттэхноляг, былы палітвязень Аляксандар Фядута пачынае на сайце Свабоды цыкль эсэ пра ўладныя карпарацыі, прадстаўнікі якіх патрапілі пад візавыя санкцыі Эўразьвязу. «Закладнікі» – новая рубрыка блогаў Свабоды. Першыя партрэты – на наступным тыдні. А сёньня – пачатак, уводзіны.
Зараз без інтэрнэту ужо і ня ўспомніш, калі гэта пачалося. Гэта значыць, усе памятаюць, што за Лукашэнкам. Але Лукашэнка знаходзіцца на сваёй пасадзе ледзь ня вечнасьць, таму вечнасьцю здаюцца і тыя санкцыі, зьвернутыя супраць яго.
Супраць яго? Супраць Лукашэнкі?
Першапачатковы склад сьпісу асобаў, каму забаронены ўезд на тэрыторыю краін Эўрапейскага Зьвязу, уключаў у сябе ўсяго пяцёх чалавек: Віктар Шэйман і Дзьмітры Паўлічэнка, падазраваныя ў датычнасьці да выкраданьняў палітычных апанэнтаў рэжыму Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі; Уладзімер Навумаў і Юры Падабед, якія кіравалі сілавым задушэньнем мітынгаў і дэманстрацыяў апазыцыі; ну, і Лідзія Ярмошына, майстрыца варыць боршч і заварваць выбарчыя кашы – уласна кажучы, за правядзеньне неадпаведных стандартам АБСЭ выбараў Лідзія Міхайлаўна ў сьпіс і патрапіла.
Так было ў 2004 годзе.
Але ўлада Беларусі дзейнічае паводле прынцыпу віру. Той, хто тоне, хапаецца за руку таго, хто знаходзіцца побач, і вось ужо не адзін, а многія аказваюцца ўсярэдзіне варонкі, і толькі абураныя галасы раздаюцца адтуль: за што?!
Такая лёгіка ўлады. Спачатку ў поле зроку трапляюць асобныя людзі, затым – цэлыя карпарацыі.
Словазлучэньне «карпаратыўная дзяржава» ўпершыню ўжыў да Беларусі, здаецца, «чалавек-энцыкляпэдыя» (цытую Аляксандра Лукашэнку) палкоўнік Алег Праляскоўскі. Крытыкі потым зьвярталі ўвагу: тэрмін запазычаны ў Бэніта Мусаліні, які, як вядома, кепска скончыў свае дні. Але біяграфія дучэ мала цікавіць улады Беларусі, а карпаратыўная «салідарнасьць» (гэта значыць, узаемная адказнасьць выканаўцаў за выкананае імі рашэньне тых, хто мае ўладу аддаваць загады) – зручны інструмэнт для ціску на кожнага асобнага чыноўніка, афіцэра, дэпутата, бюджэтніка.
У такой сыстэме бессэнсоўна апраўдвацца: а што ад мяне залежыць? Нічога не залежыць, усё разумеюць. Але сыстэма працуе да таго часу, пакуль ня зношваецца кожны вінцік паасобку. А шрубкі-людзі валодаюць дзіўнай трываласьцю.
Зразумела, што і змагацца з сыстэмай, аказваць на яе ціск, немагчыма інакш, акрамя як аказваючы ціск на кожны вінцік пэрсанальна. Захад гэта зразумеў. Зразумеў, што маштабныя эканамічныя санкцыі, можа быць, і былі б больш эфэктыўныя, але закранулі б тых, хто ўласна да парушэньняў правоў чалавека – як правоў асобы, так і правоў грамадзяніна, – ніякага дачыненьня ня мае. Ды і словазлучэньне «народ пацерпіць» робіць моцнае ўзьдзеяньне на эўрапейскіх палітыкаў – сапраўды ж пацерпіць! Не караць жа ўвесь беларускі народ за тое, што робяць асобныя людзі?
А вось асобных людзей пакараць можна. Так, сымбалічна – але сымбалічны характар санкцыяў падобны царкоўнаму праклёну, анатэме: непасрэдна на здароўі яна, быццам бы, і не адбіваецца, але псыхалягічна ўсё роўна адчуваеш сябе вельмі няўтульна. Абвясьцілі цябе неўязным у Эўразьвяз, і хай нават ты ніколі туды і не зьбіраўся езьдзіць, усё адно пачынаюць сутаргава торгацца цягліцы: а раптам што здарыцца? А калі і сапраўды сьцяна, якая адгароджвае ўладную эліту Беларусі ад астатняй часткі прагрэсіўнага чалавецтва, – гнілая сьцяна, ткні – і разваліцца? Можа і цэгла, фігуральна кажучы, на галаву зваліцца…
Людзям уласьціва задумвацца пра будучыню. І сьпіс неўязных у ЭЗ – як папярэджаньне. Спыніцеся. Падумайце.
Да нядаўняга часу – да абвальнага эканамічнага крызісу – не задумваліся. А калі абрынулася мадэль эканамічнага дабрабыту, задумаліся нехаця. Што не бывае нічога вечнага. Што СССР паваліўся. Што КПСС рассыпалася, сышла ў нябыт. А лукашэнкаўская Беларусь – яна ж нават не СССР. І калі Лукашэнку ім не шкада, то сябе – шкада! Гэта ж як? Прыйшоў ліст, ты, не расьпячатваючы, сунуў яго ў кішэню, а цяпер неспадзявана выявіў – а там «чорная метка». Так бы мовіць, папярэджаньне.
Хто ж і чаму атрымлівае гэтыя «чорныя меткі»?
Пра гэта і пагаворым.