Баранавіцкі гарвыканкам чарговы раз не задаволіў просьбу грамадзкага аб’яднаньня ўкраінцаў «Кабзар» у прадастаўленьні памяшканьня для юрыдычнага адрасу. Арганізацыя больш за год ня можа зарэгістравацца.
У адказе за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Дзьмітрыя Касьцюкевіча паведамляецца, што вольныя памяшканьні маюцца ў камунальнай уласнасьці. Аднак права на зьняцьцё гэтых памяшканьняў кіраўнік аб’яднаньня Мікола Чарнавус можа толькі праз аўкцыён. Акрамя таго, як паведамілі Чарнавусу, ён можа зьвярнуцца да іншых уласьнікаў па памяшканьне, якое знаходзіцца не ў камунальнай ўласнасьці.
Мікалай Чарнавус кажа, што такім чынам ужо чацьвёрты раз адмаўляюць у памяшканьні для «Кабзара»:
«Сёньня я быў у камунальнай гаспадарцы, а там мне кажуць, што гэта на меркаваньне выканкаму. Яны могуць і самі распарадзіцца выдзеліць памяшканьне. Аднак яны накіроўваюць на аўкцыён, каб грошы пацягнуць, а потым адмовіць. Ужо і раней прапаноўвалі праз аўкцыён здабыць памяшканьне за 10 мільёнаў.»
Актывісты грамадзкага аб’яднаньня ўкраінцаў «Кабзар» дабіваюцца рэгістрацыі ў Баранавічах на працягу году. Для гэтага ім патрэбнае памяшканьне для юрыдычнага адрасу. Гарвыканкам некалькі разоў адмаўляў аб’яднаньню ў адрасе.
Гэтая сытуацыя ўжо выклікала зацікаўленасьць ва Ўкраіне. Украінскія грамадзкія арганізацыі выказваюць салідарнасьць і заклапочанасьць, а ўкраінскі дэпутат Ігар Гуз зьвярнуўся ў Міністэрства замежных спраў Украіны з просьбай паўплываць на сытуацыю з парушэньнем правоў украінцаў у Баранавічах.