Гомельскія актывісты кааліцыі «Наша альтэрнатыва» завяршылі працу над дакумэнтальным фільмам «Лінія Сталіна: Гомельскі рэгіён».
Ён разьмешчаны на папулярных відэахосьцінгах youtube і rutube.
Аўтар ідэі Кастусь Жукоўскі: «Фільм заснаваны на сьведчаньнях жыхароў Гомельскага, Рэчыцкага, Лоеўскага, Веткаўскага ды некаторых іншых раёнаў. Гэта такі альтэрнатыўны погляд на „Лінію Сталіна“ — не на міфічны абарончы рубеж, створаны ўладамі пад Менскам, а на лінію тэрору і рэпрэсій супраць уласнага народу. Яна пралягла па лёсах беларусаў, багата паліта іх крывёю і сьлязьмі».
У стварэнні 35-хвіліннага фільму бралі таксама ўдзел Алесь Сівакоў, Ларыса Шчыракова, Сяржук Саладухін, Андрусь Цянюта, Андрэй Папоў, Яўген Якавенка. Камэнтары да фільму даваў гісторык Зьміцер Гусакоў. У прыватнасьці, ён згадаў малавядовыя факты фальшаваньня энкавэдыстамі ў 30-х гадах мінулага стагодзьдзя розных змоўніцкіх антысавецкіх арганізацыяў, за міфічную прыналежнасьць да якіх былі арыштаваны дзясяткі жыхароў рэгіёну, у тым ліку й сьвятары.
Ацалелыя сваякі рэпрасаваных згадваюць і пра масавыя растрэлы мірных жыхароў у часы сталінскіх рэпрэсіяў на 9-м кілямэтры Чарнігаўскай шашы, дзе ў 90-я гады падчас раскопак былі знойдзены магілы з парэшткамі расстраляных.