Мяркуецца, што ў пятніцу кіраўнікі МЗС краінаў Эўразьвязу абмяркуюць дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Сырыі, Беларусі і Ірану.
Як паведаміў нашаму карэспандэнту эўрапейскі дыплямат, які пажадаў захаваць ананімнасьць, у пятніцу да «чорнага сьпісу» Эўразьвязу будуць дададзеныя яшчэ 12 асобаў і 29 кампаніяў, зьвязаных з гэтымі асобамі. З гэтых 12 асобаў ня ўсе бізнэсоўцы, будуць там і судзьдзі, і пракуроры, аднак хутчэй за ўсё ў сьпісе будзе Юры Чыж і «некаторыя іншыя бізнэсоўцы».
Гаворка ідзе пра санкцыі супраць тых беларускіх фірмаў і прадпрымальнікаў, «якія падтрымліваюць дыктатара Лукашэнку, чый рэжым насуперак заклікам краінаў ЭЗ выканаў сьмяротны вырак двум маладым беларусам».
Сёньня і заўтра ўдзельнікі сустрэчы зноў абмяркуюць сьпіс, так што ён яшчэ можа зьмяніцца, аднак мяркуецца, што Славенія ня будзе блякаваць рашэньне, калі апрача Чыжа ў сьпіс трапяць і іншыя бізнэсоўцы.
Чакаецца, што на сустрэчы міністраў у пятніцу абмяркуюць таксама і пытаньне, ці вяртацца амбасадарам краін Эўразьвязу ў Менск.