Замест Міхалова актывісты ЛГТБ-руху правялі акцыю на Нямізе

Актывісты ЛГТБ-руху правялі невялікі пікет ля Цэнтру моды, што на Нямізе ў Менску. Маладыя людзі цягам 10 хвілін раздавалі ўлёткі з інфармацыяй супраць ксэнафобіі і расізму. Па сабе яны пакінулі «пратэстэстваць» цацкі.

Акцыю «Жэст супраць нецярпімасці» плянавалася правесьці 17 сакавіка на вуліцы Янкі Брыля ў мікрараёне Міхалова ў Менску. Але Менгарвыканкам не дазволіў.

Актывіст Сяргей Андросенка расказвае мінакам пра сутнасьць пікету.

Замежнікі дэманструюць атрыманыя ўлёткі.