Абноўленая фінансавая піраміда «МММ-2011» спыніла выплату сродкаў сваім удзельнікам на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
Прадстаўнікі МММ патлумачылі, што гэта выклікана затрыманьнем у Маскве галоўнага «будаўніка» піраміды Сяргея Маўродзі — суд абвінаваціў таго ў нявыплаце штрафу ў памеры 1000 расейскіх рублёў і асудзіў на 5 сутак арышту. Назіральнікі не выключаюць, што Маўродзі можа быць абвінавачаны ў махлярстве, што скончыцца панікай і непазьбежным абвалам піраміды. Тым часам беларускія прадстаўнікі МММ кажуць, што прымаюць і выплачваюць сродкі ў ранейшым рэжыме.
Расейскія канторы «МММ-2011» абвясьцілі рэжым «спакою», спыніўшы выплату дывідэндаў удзельнікам. Пры гэтым, праўда, сьцьвярджаецца, што на ўнесеныя ўклады налічваюцца бонусы і пасьля вызваленьня «фінансавага генія» працэс адновіцца. Зрэшты, яшчэ ня факт, што Маўродзі выйдзе на волю 20 сакавіка — прыставы знайшлі ў яго 10 іншых неаплачаных штрафаў.
Тым часам прадстаўнік маскоўскага «МММ-2011» заявіў расейскім СМІ: нягледзячы на «чаканыя правакацыі з боку дзяржавы», заявак на ўнясеньне сродкаў стала ўдвая больш. Як запэўніваў сам Маўродзі, даходнасьць праекту складае 360% гадавых. Сутнасьць новай піраміды ў тым, што адбываецца так званае ўзаемнае фінансаваньне, якое грунтуецца выключна на даверы ўдзельнікаў.
Супрацоўнік менскага офісу «МММ-2011» Дзьмітрый Несьцярчук таксама пацьвярджае надзвычайны інтарэс да магчымасьці зарабіць і кажа, што арышт Маўродзі ніяк не паўплываў на іх «кансультацыйную дзейнасьць». Пры гэтым ён не адмаўляе, што трываласьць піраміды нікім не гарантуецца:
«Актыўнасьць вельмі высокая, я так мяркую, што дагэтуль нічога падобнага і не было. Таму што ў цяперашняй сытуацыі ёсьць рэальная магчымасьць чалавеку вырвацца з даўгавога кола. Не сакрэт, што вельмі шмат сем’яў знаходзяцца ў крэдытнай яме. Кожны хоча заплаціць даўгі, заплаціць крэдыт на кватэру, на машыну ці яшчэ на нейкія мэты. Альбо паставіць дзяцей на ногі, вывучыць іх. Канечне, мы з удзельнікамі агаворваем, каб яны не ўкладалі апошняе. Усё роўна, як бы што ні казалі, гэта піраміда, і раптам яна рухне — мала што можа здарыцца, ніхто ж не застрахаваны. Таму раім чалавеку ўкладаць тыя грошы, якія ў выпадку чаго не шкада і страціць, альбо аднавіць з заробку ці пасьля нейкіх іншых прытокаў. Каб не было такой сытуацыі, як у 1990-х, калі людзі прадавалі ўсю сваю маёмасьць і несьлі грошы ў „МММ“. Гэта было няправільна».
Эканамічны аглядальнік Марк Бернштэйн перакананы: фінансавая піраміда ня можа існаваць вечна. Нават у вялікай краіне кшталту Расеі колькасьць патэнцыйных укладчыкаў не бясконцая; у Беларусі ж людзкі рэсурс зусім невялікі. А як толькі прыток грошай спыніцца, пачне развальвацца і сама піраміда:
«Чалавечыя прагавітасьць і дурасьць незьнішчальныя. Зразумела, што 20 гадоў таму гэта было настолькі маштабна, што кожны быў гатовы ўкласьціся: калі людзям прапаноўваць халяву, нехта абавязкова клюне, і такіх „нехта“ будзе дастаткова, нават пасьля горкіх урокаў. Але любая піраміда канчаецца падзеньнем. Яна абрынаецца рана ці позна, калі спыняецца плынь укладчыкаў. А яна ня можа быць вечнаю, бо мусіць нарастаць, каб пасьпявалі выплачваць іншым. Мяркую, што рухне і гэтая — наўрад ці падобным нелегальным чынам можна стварыць у Беларусі схему, якая будзе працаваць. Схема, якая працуе, павінна быць легальнай. На нелегальным рынку ім практычна немагчыма працаваць. І што ўвогуле значаць заявы: усё будзе добра, калі ня будзе ўмешвацца дзяржава? Гэта што, дзяржава будзе трываць у масавым парадку працу нелегальных шэрых схемаў на рынку? Гэта несур’ёзна. Канечне, яна ўмяшаецца. А як толькі ўмяшаецца, ім будуць кранты».
Дзяржаўныя чыноўнікі пасьля працяглай паўзы ў ацэнцы дзейнасьці «глябальнай касы ўзаемадапамогі», як называюць сваё дзецішча арганізатары «МММ-2011», нарэшце назвалі піраміду «злом». Праўда, пакуль што за ўсіх выказаўся толькі намесьнік старшыні Нацыянальнага банку Сяргей Дубкоў:
«МММ — гэта піраміда. А піраміда — гэта зло. Сама канцэпцыя піраміды палягае ў тым, што на пэўным этапе яна павінна абрынуцца і будуць пацярпелыя. І калі іх няма зараз, то яны зьявяцца заўтра. Піраміда — гэта ня толькі пытаньне фінансавай пісьменнасьці, гэта тэст для кожнага з нас. Тэст на нашу прыстойнасьць: ці гатовыя мы ўдзельнічаць у сыстэме, якая юрыдычна не аформленая, і ведаючы пра тое, што твой прыбытак яны могуць вярнуць толькі за кошт іншых? Але гэта тэст і для органаў дзяржаўнага кіраваньня, іх гатовасьці прадухіліць страты грамадзянаў. Тэст для ўсяго грамадзтва: ці можна беларускае грамадзтва называць добрасардэчным, талерантным і высокаадукаваным? Зыходзячы з гэтага пасылу, я думаю, бліжэйшым часам адпаведныя меры будуць прынятыя».
Паводле афіцыйных зьвестак, ахвярамі МММ на пачатку 1990-х сталі блізу 15 мільёнаў чалавек. Агульная сума запазычанасьці заснавальніка МММ перад укладчыкамі складае амаль 5 мільярдаў расейскіх рублёў. Сам Маўродзі перакананы, што піраміда была абваленая наўмысна, і не зьбіраецца адказваць за дзеяньні ўлады. За махлярства Маўродзі адседзеў 4,5 года і ў траўні 2007-га выйшаў на волю.

Усё роўна, як бы што ні казалі, гэта піраміда, і раптам яна рухне — мала што можа здарыцца, ніхто ж не застрахаваны.

Гэта што, дзяржава будзе трываць у масавым парадку працу нелегальных шэрых схемаў на рынку? Гэта несур’ёзна. Канечне, яна ўмяшаецца. А як толькі ўмяшаецца, ім будуць кранты.