Міжнародная фэдэрацыя хакею з шайбай (IIHF) абмяркоўвае пытаньне аб пераносе чэмпіянату сьвету 2014 зь Беларусі ў іншую краіну.
«IIHF атрымала шэраг запытаў з розных бакоў адносна Беларусі, у сувязі з чым цяпер гэтае пытаньне абмяркоўваецца паміж дырэктарамі Фэдэрацыі», — сказаў віцэ-прэзыдэнт IIHF Калерва Кумола ў інтэрвію фінскай газэце Helsinki Sanomat.
Кумола дадаў, што IIHF прыме рашэньне адносна магчымага пераносу месца правядзеньня чэмпіянату на сваёй восеньскай сэсіі ў Японіі.
Камэнтуючы верагоднасьць зьмены месца правядзеньня ЧС-2014, Кумола адзначыў, што з аднаго боку ў 2009 годзе, калі Беларусь атрымала права на правядзеньне чэмпіянату, палітычная сытуацыя ў краіне была падобнай. «Некаторыя лідэры краіны былі ў сьпісе неўязных. Тады, аднак, не было арыштаваных апазыцыйных палітыкаў», — адзначыў ён.
Фінскае выданьне нагадвае, што чэмпіянат сьвету па хакеі быў перанесены толькі аднойчы ў гісторыі. Пасьля акупацыі Чэхаславаччыны войскамі Варшаўскай дамовы ў 1968 годзе, чэмпіянат сьвету 1969 году быў перанесены з Прагі ў Стакгольм.