Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
На двары
Воблачна з праясьненьнямі, магчымыя ападкі, тэмпэратура днём ад 2 да 10 градусаў цяпла.
Не праходзьце міма
У сталічным клюбе Re:public (вул. Прытыцкага, 62) будуць у ірляндзкім стылі адзначаць Дзень Сьвятога Патрыка. Удзел бяруць ірлядзкая група Cruachan і беларускі «Стары Ольса».
У кавярні Лофт па вул. Броўкі адбудзецца сольны канцэрт Анастасіі Шпакоўскай.
У кіназалі «Мінск» паказваюць лепшыя відэаролікі сьвету, што перамаглі ў Канскім фэстывалі рэклямы «Канскія львы».
Ад 16 да 18 сакавіка на тэрыторыі гісторыка-культурнага цэнтру «Рыцарскі замак» у Астрашыцкім Гарадку конны турнір, спаборніцтвы і сярэднявечныя забавы.
Там, дзе нас няма
У Кішынёве малдаўскі парлямэнт зробіць чарговую спробу абраць прэзыдэнта.
Нямецкі міністар замежных спраў Гіда Вэстэрвеле наведае зь візытам Ерэван.
У Нью Ёрку Рада Бясьпекі ААН заслухае справаздачу Кофі Анана пра яго місію ў Сырыі.
Таксама ў гэты дзень
1597 — Віцебск атрымаў Магдэбурскае права.
16-га чысла кожнага месяца — традыцыйны Дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі і зьніклымі ў Беларусі і іх сем’ямі. На акцыях салідарнасьці людзі ў Беларусі і сьвеце запальваць сьвечкі, праводзяць пікеты, расклейваюць партрэты палітвязьняў і зьніклых або выходзяць у цэнтры гарадоў зь іх фатаграфіямі. Палітвязень Павел Севярынец заклікае прысьвяціць дзень 16 сакавіка акцыям у падтрымку галадоўніка Сяргея Каваленкі.
У гэты дзень нарадзіліся
1757 — Ёсіп Казлоўскі, беларускі кампазытар, які быў таксама настаўнікам музыкі Міхала Клеафаса Агінскага. Аўтар паланэзу «Гром победы раздавайся» (на словы Гаўрыіла Дзяржавіна), які быў доўгі час гімнам Расейскай імпэрыі.
1946 — Мікалай Кірычэнка, акцёр, які таксама ўзначальваў Нацыянальны Купалаўскі тэатр.
1964 — Міхал Амнепадыстаў, беларускі фатограф, паэт, перакладчык, публіцыст. Некаторыя яго тэксты пакладзеныя на музыку і выконваюцца N.R.M.
У гэты дзень памерлі
2000 — Павел Пруднікаў, беларускі пісьменьнік, які зьведаў савецкія рэпрэсіі 30-х гадоў і адлюстраваў іх у сваіх творах «Яжовыя рукавіцы» і «Пекла».
Ёсьць нагода
У народным календары — Малахія і Гардзей. У гэты дзень лячылі прыпадачных, выганялі зь іх нячыстую сілу: «На Малахію хлеў венікам абмахвай».Мінус 365
Атрошчанкаў хацеў бы «хутчэй патрапіць з „амэрыканкі“ ў калёнію»
Масюліс: Трэба склікаць раду па абароне дзяржавы ў сувязі з беларускай АЭС
Кадафі нагадаў Сарказі пра доўг
З Прагі пішуць Чэславу Мілашу
Цытата на памяць
«Беларусы сваім характарам падобныя на караняплоды — мы прыхаваныя, някідкія, мы партызаны. Праз стагодзьдзі войнаў і паўстаньняў, мы выжылі шмат у чым дзякуючы караняплодам і „бульбам“, бо іх прасцей было схаваць... Дык мы яшчэ і мэнтальна да іх падобныя: заглыбленыя ў сябе інтравэрты. У той жа час мы розныя. Мы і аморфныя бульбіны і задзірлівыя шляхціцы бурачкі, і грунтоўныя рэпкі сярод нас ёсць таксама, і рэдзька з хрэнам.»Развагі Міхала Анемпадыстава.