Чарговым невыязным стаў праваабаронца Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Пра гэта «Свабодзе» паведамілі ў інфармацыйна-асьветніцкай установе «Плятформа».
15 сакавіка Андрэй Бандарэнка быў зьняты ў Берасьці зь цягніка, які накіроўваўся ў Варшаву. Як патлумачыў кіраўніку «Плятформы» маёр Сяргей Цывірка, Бандарэнку адмоўлена ў выезьдзе за межы Рэспублікі Беларусь. Прычынаў гэтай адмовы маёр Цывірка не назваў.

Паводле Андрэя Бандарэнкі, службоўцы паводзілі сябе максымальна ветліва і карэктна.