Сьпіс невыязных апазыцыянэраў, складзены беларускімі ўладамі, папаўняецца: старшыня БХК Алег Гулак атрымаў даведку ад міграцыйнай службы, што ён мае часовую забарону на выезд за мяжу. Апазыцыянэры, якія трапілі ў Літву праз Расею, не сьпяшаюцца вяртацца ў Беларусь.
Праваабаронцу Алегу Гулаку часова абмежавалі выезд за мяжу нібыта ў зьвязку з грамадзянскім пазовам па лініі органаў юстыцыі. Гэта забарона прыйшла празь Міністэрства юстыцыі, распавёў Алег Гулак.
«Не ўказана ні які суд, ні якая справа, ні якая службовая асоба, нічога. Гэта ёсьць парушэньнем інструкцыі. Сёньня я спрабаваў разабрацца ў міністэрстве юстыцыі. Пакуль я маю інфармацыю ад міністэрства юстыцыі, што праз іх такая забарона не праходзіла. Пакуль складана сказаць чые гэта дзеяньні,якіх уладаў. Сытуацыя цікавая тым,што гэта электронная база дадзеных і там можна ўсё адсачыць, адкуль інфармацыя прыйшла. Я зараз спрабую разабрацца, што гэта за інфармацыя і кім гэта забарона ўведзеная. Пакуль падобна, што права тут і блізка не ляжала».
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, якія трапіў у Літву праз Расею, пакуль застаецца ў Вільні. Яго замежная камандзіроўка зацягнулася з-за пагрозы таго, што па вяртаньні беларускія ўлады яго больш ня выпусьцяць.
«Па першае, я ўжо дастаткова паезьдзіў па сьвеце за час сваёй палітычнай дзейнасьці. І сустракаўся з палітыкамі такога ўзроўню, што Аляксандру Рыгоравічу да канца свайго фізычнага жыцьця, а ня тое што палітычнага, не сустрэцца. Па другое, сёньняшнія сродкі камунікацый дазваляюць іх падтрымліваць знаходзячыся на дыстанцыі. А па трэцяе, нельга ж усю Аб’яднаную грамадзянскую партыю перавесьці ў разрад невыязных. Так што на гэта я рэагую абсалютна спакойна і ўжо крыху стаміўся, хачу дахаты».
Анатоль Лябедзька зьбіраецца застацца за мяжой яшчэ на пару дзён, а потым вярнуцца ў Менск.
«Так сталася, я плянаваў, выехаў, як кажуць, у адной кашулі. Вымушаны быў нават у краму зайсьці, купіць яшчэ некалькі. Бо не разьлічваў на тое, што давядзецца застацца. Але яшчэ пару дзён буду за межамі Беларусі».
Тым часам прадстаўнікі няўрадавых грамадзкіх арганізацый і палітычных партый, якія плянуюць замежныя камандзіроўкі, ня ведаюць, што іх чакае на мяжы. Старшыня БАЖ Жана Ліцьвіна з-за недахопу часу не высьвятляла ў міграцыйнай службе, ці мае яна права на выезд, хаця заўтра зьбіраецца ў Варшаву.
«У мяне заўтра спроба выехаць з краіны. У 10 гадзінаў самалёт на Варшаву. Таму сёньня я яшчэ ўстрымаюся ад нейкіх камэнтароў».
Прваабаронца Гары Паганяйла адзначае, што паводле закону, улады абавязаны паведаміць грамадзянам пра тое, што іх выезд за мяжу часова абмежаваны.
«Ня мы, грамадзяне, павінны шукаць, хто нас зьмясьціў у гэту базу дадзеных, на якіх падставах. А ўлады павінны паведаміць грамадзянам, а ў выпадку спрэчкі даказаць, што гэта на законных падставах. Каб грамадзянін ня нёс дадатковых выдаткаў на набыцьцё візы, квіткоў. Гэта цывілізаваны падыход».
Ужо вядома, што ў сьпіс невыязных уключаны Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка, Валянцін Стэфановіч, Андрэй Дынько і Алег Гулак. Паводле Паганяйлы, гэты шэраг можа папоўніцца:
«Сьпіс сфармаваны Саветам бясьпекі. У ім, мяркуецца, каля 200 нашых грамадзянаў. Пераважна гэта асобы, якія займаюцца актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю ў Беларусі. Я раю тым, хто незаконна апынуўся ў гэтых сьпісах абскардзіць дзеяньні ўладаў у судзе. Трэба толькі высьветліць у раённых органах міграцыі і там запатрабаваць даведку, які орган дзяржаўнай улады ці суд даў інфармацыю МУС для разьмяшчэньня ў базу дадзеных у якасьці невыязных. І потым аспрэчваць гэтыя дзеяньні ўладаў у судзе, адстойваць сваё права на выезд з уласнай краіны, гарантаванае Канстытуцыяй і законам».

На гэта я рэагую абсалютна спакойна і ўжо крыху стаміўся, хачу дахаты.

Ня мы, грамадзяне, павінны шукаць, хто нас зьмясьціў у гэту базу дадзеных, на якіх падставах.