«Свабода» паспрабавала даведацца ў чальцоў Камісіі па пытаньнях памілаваньня падрабязнасьці паседжаньня, якое нібыта адбылося днямі.
Намесьнік старшыні камісіі Аляксандар Кісялёў адказаў на тэлефанаваньне. Але зрабіў выгляд, што недачуў пытаньня. Паклаў слухаўку і больш яе не здымаў.
Амаль гэтаксама — падняў і паклаў слухаўку і больш яе не здымаў — адрэагаваў іншы сябра камісіі, Яўген Сьмірноў.
У прыёмнай сябра камісіі, аднаго з кіраўнікоў Інстытуту фізіялёгіі НАН Уладзімера Ўлашчыка паведамілі, што ён увесь час заняты на нарадзе.
Паводле супрацоўніцы прыёмнай яшчэ аднаго чальца камісіі, намесьніка дырэктара Інстытуту перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі судзьдзяў Аляксандра Баркова, ён таксама цягам дня быў на паседжаньні, пасьля якога раптоўна сышоў з працы да канца дня.
13 сакавіка сябра Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка адмовіўся камэнтаваць вынікі паседжаньня камісіі па памілаваньні, якая дзейнічае пры кіраўніку дзяржавы. На гэтым паседжаньні меліся быць разгледжаныя прашэньні аб памілаваньні палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі, а таксама Ўладзіслава Кавалёва, асуджанага за пасобніцтва ў тэрарызьме да сьмяротнага пакараньня.
Калі прашэньні Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі і Ўладзіслава Кавалёва сапраўды разгледжаныя, канчатковае рашэньне пра лёс гэтых вязьняў засталося прыняць Аляксандру Лукашэнку.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, асуджаны на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, напісаў прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта стала вядома 24 студзеня. Прашэньне 20 лістапада «пагрозамі і катаваньнямі выбілі з Андрэя», заявіла ягоная жонка Ірына Халіп.
1 лютага Зьміцер Бандарэнка падаў прашэньне пра памілаваньне. Бандарэнку, давераную асобу Саньнікава на выбарах-2010, асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму пасьля падзеяў на Плошчы. У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю. Пасьля таго як вязень напісаў прашэньне пра памілаваньне, у калёніі яму дазволілі карыстацца мыліцамі.
У сьнежні 2011-га Ўладзіслаў Кавалёў, асуджаны на сьмяротнае пакараньне за тэракт у менскім мэтро, папрасіў Лукашэнку памілаваць яго. Другі асуджаны — Дзьмітры Канавалаў — такога прашэньня не пісаў.
Валеры Міцкевіч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта — старшыня камісіі;
Аляксандар Кісялёў, загадчык аддзелу па пытаньнях грамадзянства і памілаваньня Адміністрацыі прэзыдэнта — намесьнік старшыні камісіі;
Яўген Сьмірноў, старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве — намесьнік старшыні камісіі;
Аляксандар Баркоў, намесьнік дырэктара Інстытуту перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі судзьдзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ;
Юры Меранцоў, намесьнік міністра абароны;
Валеры Мітрафанаў, старшыня Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў;
Леанід Рабцаў, судзьдзя Канстытуцыйнага суду;
Мікалай Самасейка, старшыня Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях;
Уладзімер Улашчык, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
У склад Камісіі ўваходзяць таксама старшыня Вярхоўнага Суду, генэральны пракурор, міністар унутраных спраў, міністар юстыцыі і старшыня КДБ. У выпадку адсутнасьці названых службовых асобаў удзел у працы Камісіі бяруць іх намесьнікі.

Склад Камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь: