«Беларуская мара» атрымала прыз у Жэнэве

Плошча Незалежнасьці пасьля разгону акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010

Дакумэнтальны фільм «Беларуская мара», прысьвечаны прэзыдэнцкім выбарам 2010 году і рэпрэсіям пасьля Плошчы, атрымаў узнагароду на 10-м Міжнародным кінафэстывалі і міжнародным форуме па правах чалавека ў Жэнэве. Прыз яму прысудзіла Ўсясьветная арганізацыя супраць катаваньняў.
Крытыкі адзначаюць, што аўтарцы стужкі, рэпартэрцы Першага расейскага тэлеканалу Каці Кібальчыч, удалося паказаць палітычную атмасфэру ў Беларусі праз прызму жыцьця канкрэтнага чалавека, прадстаўніка цэлага пакаленьня, якое вырасла пры Аляксандру Лукашэнку.

«Беларуская мара» значыцца таксама ў праграме 14-га Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальных фільмаў па правах чалавека «One World» у Празе, які праходзіць у чэскай сталіцы 6–15 сакавіка.



http://www.youtube.com/embed/R2IjKa-Gi9A