Справу будзе разглядаць суд Маскоўскага раёну Менску. Судзьдзя — Яўген Хаткевіч.
Раней Аляксандра Крутога зьвінавацілі паводле крымінальнага артыкула ў хуліганстве. 7 сьнежня 2011 году судзьдзя Маскоўскага раёну Аляксандар Кострыкаў на закрытым пасяджэньні прызнаў яго псыхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэньне.
Крутога затрымалі 20 верасьня. Да гэтага ён прадстаўляў на судзе пацярпелую ад тэракту ў менскім мэтро Інэсу Крутую.
22 верасьня Аляксандар Федарцоў, які старшыняваў на працэсе Кавалёва-Канавалава, часткова зачытаў пастанову пра затрыманьне Крутога: «17 жніўня, знаходзячыся ў кабінэце адной з мэдыцынскіх устаноў Менску, наўмысна зьдзейсьніў хуліганскія дзеяньні з асаблівым цынізмам і пагардай да нормаў маралі (...) выліў зьмесьціва двух слоікаў з мачой на галоўнага лекара».
На 10 лютага было прызначаны разгляд касацыйнай скаргі ў Менскім гарадзкім судзе. Папярэдняе судовае рашэньне скасавалі, справу накіравалі на новы разгляд. Аднак Крутога з-пад варты ня вызвалілі. З 20 верасьня Круты знаходзіўся ў Жодзінскай турме, а 29 лістапада яго накіравалі ў СІЗА № 1 Менску на Валадарскага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».