Больш як дзесяць пэнсіянэраў напісалі скаргу ў кнізе заўвагаў і прапаноў аддзяленьня аднаго з банкаў у Берасьці. Яны абурыліся затрымкай пэнсіі.
Адзін з пэнсіянэраў, Рыгор Варвашэвіч, кажа, што ў банку раніцай паведамілі, што пэнсіі яшчэ няма:
«Па тэлевізары мы пачулі, што дадзена каманда выдаць пэнсіі да 8 сакавіка. Людзей сабралася шмат з 9-й гадзіны. А нам кажуць, што пэнсіі няма. Многія пачалі ўжо разыходзіцца, а больш за дзесяць чалавек стаялі і абураліся. Я сабраў подпісы з тых, хто не пабаяўся, пад скаргай у кнізе заўвагаў. Напісалі і заяву на імя старшыні аблвыканкаму. Бабулькі схадзілі ў райсабес, дзе ім сказалі, што пэнсіі пералічаныя. А ў банку — няма! Ужо ўсе сьвяткуюць, а пэнсіянэры стаяць да абеду ў тым банку.
Гэта ж нягожа так з пэнсіянэрамі абыходзіцца напярэдадні сьвята. Людзей мучаюць, а многія ж зь іх яшчэ вайну бачылі. Замест таго, каб ісьці купляць падарункі, пэнсіянэры палову дня мусілі дзяжурыць у банку».
Пасьля абеду пэнсію ў банку пачалі выдаваць. Спадар Варвашэвіч перакананы, што дзякуючы пратэсту пэнсіянэры здолелі дабіцца гэтага хутчэй.