Старшыня Рады БНР зьвярнулася з традыцыйным віншаваньнем з нагоды Дня Волі, які будзе адзначацца 25 сакавіка.
«Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, Днём Волі, калі наш народ, пасьля доўгага прыгнёту, абвясьціў сьвету, што ён таксама хоча быць гаспадаром на сваёй зямлі», — гаворыцца ў звароце. «Здабылі мы незалежнасьць 25 сакавіка 1918 году і зьбераглі дасюль ідэалы 25 сакавіка, нягледзячы на шматлікія перашкоды, таму што былі між намі героі, якія разумелі цану волі і бязьмежна любілі свой край і свой народ».
Далей Івонка Сурвіла піша: «Гэтае маё Сакавіцкае прывітаньне хачу прысьвяціць аднаму з нашых сучасных герояў, з жыцьця якога варожы рэжым зьдзекуецца сёньня, — Сяргею Каваленку. Што Сяргей дужы, адважны і патрыёт — мы даўно ведалі. Толькі ворагі не адчулі радасьці, калі ён ўзьлез на калядную яліну ў Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам у руках. Гэтыя ворагі сёньня стараюцца яго зьнішчыць. Словы, якія Сяргей перадаў нам праз жонку Алену, застануцца ў сэрцы кожнага беларуса».
Як адзначае ў сваім звароце старшыня Рады БНР, «Сяргей папрасіў, каб сьвяткавалі Дзень Волі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ў руках. Гэта будзе падтрымкай і для яго. Ён заявіў, што дабрабыту ня можа быць без культуры, а падмуркам культуры зьяўляецца родная мова, і што трэба шанаваць свае нацыянальныя каштоўнасьці — гісторыю і мову. Сяргей сказаў, што мы самі — наш беларускі народ — уратуем сваю краіну, і толькі тады падтрымаюць нас іншыя краіны. Таксама сказаў, што толькі беларускі народ можа дапамагчы яму выйсьці з гэтага цяжкага стану».
«Дарагія суродзічы, не расчаруйма героя! Ён верыць у нашу беларускасьць і ў нашу мужнасьць. Ён верыць у свой народ і гатовы аддаць сваё жыцьцё дзеля гэтае веры. Будзьма годнымі героя! Як напісаў Антось са Слуцку: наша чарга дзейнічаць! Кожны чым і як можа. Дзесяць мільёнаў галасоў не застануцца без адказу! Дык памажы нам Божа! Памажы Божа Сяргею Каваленку!» — гэтымі словамі завяршае свой зварот Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.