Больш за 2 тысячы чалавек падпісаліся пад заклікам да патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з просьбай заступіцца за ўдзельніц панк-гурту Pussy Riot, затрыманых за хуліганства ў Храме Хрыста Збаўцы.
Праект звароту разьмешчаны ў блогу мэнэджара дзіцячай праграмы Фонду дапамогі хосьпіс «Вера» Лідзіі Маніава. У ім прадстаўнікі праваслаўнай грамадзкасьці просяць патрыярха хадайнічаць аб спыненьні крымінальнага перасьледу ўдзельнікаў групы і спыніць паток нянавісьці і гневу, які абрынуўся на маладых жанчын у дні вялікага посту.
21 лютага фэмінісцкая панк-група «Pussy Riot» зладзіла пэрформанс ля ўваходу ў алтар храма Хрыста Збаўцы. Супраць іх распачалі крымінальную справу па артыкуле «хуліганства». На днях 2 удзельніцы групы былі арыштаваныя. На знак пратэсту яны абвясьцілі галадоўку.
«Большасьць вернікаў лічаць падобныя паводзіны ў храме недапушчальнымі. Але яшчэ больш недапушчальным мы лічым іх крымінальны перасьлед і пазбаўленьне волі», — гаворыцца ў звароце.