Завяршылася галасаваньне сяброў экспэртнай рады літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Ляўрэатам за 2011 год прызнаны дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.
Узнагародай адзначана яго апошняя кніга «Сьлед матылька. Освальд у Менску».
З дванаццаці экспэртаў, якія галасавалі па шорт-лісьце літаратурнай прэміі, пяць экспэртаў аддалі свае галасы за гэтую кнігу.
У экспэртную раду прэміі ўваходзяць пісьменьнікі, перакладчыкі, журналісты Ўладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Ева Вежнавец, Юры Гумянюк, Аляксандра Дынько, Валярына Кустава, Дар’я Ліс, Юнэля Сальнікава, Ігар Сідарук, Андрэй Хадановіч. Каардынатар прэміі паэт Алесь Аркуш.
Каардынатар прэміі «Гліняны Вялес» Алесь Аркуш гэтак патлумачыў «Свабодзе» выбар журы:
Аркуш: «Традыцыйна на пачатку сакавіка адбываецца галасаваньне сяброў экспэртнай рады „Глінянага Вялеса“, і кожны раз ствараецца новы склад рады, бо трэба ўлічыць, каб сябры рады не былі зацікаўленыя ў намінантах, якія патрапілі ў шорт-ліст. Гэтым разам, як мне падаецца, склалася добрая рада.
5 экспэртаў рады з 12 аддалі свае галасы кнізе Аляксандра Лукашука. Гэта было прадуманае рашэньне, бо напярэдадні адбылося вызначэньне ляўрэатаў іншых літаратурных прэміяў, і яны выклікалі жорсткія літаратурныя дыскусіі адносна таго, што можна лічыць сапраўдным набыткам мінулага году ў літаратуры, якія кнігі былі лепшыя. Сябры экспэртнай рады былі сьведкамі гэтых дыскусіяў і вельмі сур’ёзна падышлі да вызначэньня ляўрэата.
Мне здаецца, гэта вельмі годнае рашэньне, бо кніга Аляксандра Лукашука, на мой погляд, канвэртуемая, у адрозьненьне ад беларускай валюты... Гэтая кніжка можа быць канвэртаваная ў любой краіне, бо сама асоба Лі Харві Освальда вядомая, і гэтая гісторыя вельмі цікавая, і напісаная гэтая кніга цікава. Я гэтую кнігу называю раманам, напісаным у жанры нон-фікшн, гэта добрая навацыя, такіх раманаў, як мне падаецца, не хапала ў беларускай літаратуры.
Паводле традыцыі, павінна адбыцца інаўгурацыйная вечарына, на якой ляўрэат выступіць з інагурацыйнай прамовай і атрымае свайго стода Вялеса».
Папярэднюю літаратурную прэмію Аляксандар Лукашук атрымаў у 1998 годзе ад Беларускага ПЭН-Цэнтру за кнігі "Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста" і "За кіпучай чэкісцкай работай". Прэмію імя Францішка Багушэвіча аўтару ўручыў Васіль Быкаў.
Раней ляўрэатамі «Глінянага Вялеса» станавіліся наступныя супрацоўнікі і аўтары Радыё Свабода:
2005 год — Сяргей Дубавец за кнігу «Вострая Брама»
2002 год — Альгерд Бахарэвіч за зборнік прозы «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў»
2000 год — Сяргей Астраўцоў за зборнік прозы «Цэнзарскія нажніцы»
1998 год — Уладзімер Арлоў за зборнік эсэ «Божая кароўка зь Пятай авэню»

Your browser doesn’t support HTML5