Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт, які працуе ў выгнаньні ў Вільні, больш ня будзе набіраць студэнтаў на праграму «паліталёгія» на дзённае аддзяленьне.
Палітолягаў будуць рыхтаваць толькі на завочным аддзяленьні. Дый самога Дэпартамэнту палітычных навук у ЭГУ больш няма — яго аб’ядналі з дэпартамэнтам сацыяльных навук. Чаму так адбылося?
Палітолягаў у Беларусі рыхтуюць Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце. У Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт штогод набіралі 15 студэнтаў на дзённае аддзяленьне на праграму «Паліталёгія», і 60 — на завочнае. Цяпер набор будзе толькі на завочнае.
Прарэктар ЭГУ, дырэктар аб’яднанага дэпартамэнту сацыяльна-палітычных навук Аляксандар Каўбаска такім чынам тлумачыць сытуацыю:
«У гэтым годзе набор будзе толькі на завочную форму, таму што не ідуць да нас на вочную форму ў дастатковай колькасьці абітурыенты. Гэта практыка апошніх 3-4 гадоў».
Карэспандэнтка: «А колькі раней набіралі на дзённую форму навучаньня?»
«Зь цяжкасьцю набіралі 15 чалавек. Ніякага конкурснага адбору не было. Больш за тое, тых, хто не праходзіў на іншыя спэцыяльнасьці, бралі на паліталёгію, і гэта прыводзіла да таго, што потым адсеў быў, не было каго вучыць ужо на 3-4 курсах».
Карэспандэнтка: «А тыя, хто зараз вучыцца на дзённым — яны давучацца?»
«Безумоўна. Мы падпісалі зь імі пагадненьні, і кожны, хто прыйшоў, будзе мець магчымасьць скончыць навучаньне».
Карэспандэнтка: «На паліталёгіі звычайна беларусы вучацца? Ці ёсьць там літоўцы, іншыя замежнікі?»
«Беларусы на ўсіх праграмах складаюць пераважную большасьць, ім дапамагаюць донары. І іншыя павінны плаціць больш. І іх няшмат. Адзінкі».
Выкладчыкі ўнівэрсытэту, якія пажадалі захаваць ананімнасьць, сьцьвярджаюць, што ў апошнія гады, наадварот, дзённае паліталягічнае аддзяленьне карысталася папулярнасьцю — да прыкладу, летась на 15 месцаў прэтэндавала 26 чалавек. І паступаў нават літовец, які раней вучыўся ў Кентэрбэрыйскім унівэрсытэце.
Выкладчык ЭГУ Ігар Драко: «Сёлета на паліталёгію ня так кепска і набралі, плюс зьдзіўляюцца студэнты, што не набіраюць на дзённую паліталёгію. Бо ўнівэрсытэт, які не рыхтуе палітолягаў для Беларусі — наагул невядома, навошта будзе існаваць такі ўнівэрсытэт за мяжой, які будзе рыхтаваць толькі спэцыялістаў па мэдыях, камунікацыях, дызайне, турызьме… Але тут ёсьць два бакі. Адміністрацыя будзе казаць сваё, таму што, верагодна, не хапае грошай на ўнівэрсытэт увогуле, і знайшлі нейкія пэўныя аддзяленьні, дэпартамэнты, якія можна крыху паменшыць, і нейкім чынам на гэтым зэканоміць. Тут вось такія рэчы, хутчэй за ўсё.
Дарэчы, нармалёвага тлумачэньня кіраўніцтва так і не дало. Таму тут вельмі хісткая сытуацыя, незразумелая, і шмат хто гэта абмяркоўвае кулюарна, але, паўтаруся, няма яснага, канкрэтнага тлумачэньня, чаму і як гэта здарылася».
Яшчэ адзін выкладчык ЭГУ Аляксандар Фядута лічыць, што справа, хутчэй за ўсё, у фінансавых праблемах:
«Я выкладаю толькі адзін курс, „Палітычныя тэхналёгіі“, і я ня ведаю, як ідуць справы з фінансаваньнем усёй праграмы палітычных навук у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Але я лічу, што прарэктар Каўбаска, як і рэктар Міхайлаў, зацікаўленыя ў тым, каб не зачыняць спэцыяльнасьці. Я думаю, асноўная прычына — памяншэньне фінансаваньня, і менавіта яна выклікае за сабой тое, што тая ці іншая праграма мусіць быць скарочаная».
І студэнты, і выкладчыкі ВНУ аддаюць перавагу дзённай, вочнай форме навучаньня — кожны дзень лекцыі, сэмінары, калёквіюмы, практычныя заняткі даюць свой плён. Студэнт 4 курсу дзённага аддзяленьня, які вучыцца на праграме «паліталёгія», кажа:
«Канечне, велізарная розьніца, велізарная! І наагул, ЭГУ — гэта ўнікальны досьвед, калі амаль тысяча студэнтаў, так бы мовіць, вырваная зь беларускага кантэксту. Гэта вельмі моцна ўплывае на людзей, людзі зьмяняюцца, гэта заўважна. Сказаць, што завочная форма дае такія ж самыя веды, як і дзённая — гэта будзе памылка».

Тых, хто не праходзіў на іншыя спэцыяльнасьці, бралі на паліталёгію.

Дарэчы, нармалёвага тлумачэньня кіраўніцтва так і не дало.