Прэм’ер-міністар РФ Уладзімір Пуцін, абраны прэзыдэнтам Расеі, прызнаў, што на выбарах 4 сакавіка былі парушэньні. Ён сказаў, што разьлічвае на дбайную праверку ўсіх скаргаў.
Пуцін наведаў сёньня сытуацыйны цэнтар «Выбары-2012» у Маскоўскай юрыдычнай акадэміі, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі корпусу назіральнікаў «За сумленныя выбары» і ўдзельнікамі праекту «Грамадзяне за сумленныя выбары».
Прэм’еру паведамілі, што за два месяцы напярэдадні выбараў і ў дзень галасаваньня назіральнікі цэнтру атрымалі агулам 4.5 тысячы скаргаў на парушэньні выбарчага заканадаўства.
«Парушэньні, натуральна, былі. Трэба іх усе выяўляць, вычышчаць, рабіць так, каб усё ўсім было зразумела... Разьлічваю на максымальны кантроль і маніторынг сытуацыі, каб ніякага бруду не было», — сказаў Пуцін.
Адказваючы на пытаньне наконт абурэньня апазыцыі падвядзеньнем вынікаў выбараў, Пуцін сказаў, што фальсыфікацыі на выбарах і мітынгі не зьвязаныя. «Гэта элемэнт палітычнай барацьбы, гэта дачыненьня да выбараў ня мае», — адзначыў ён.