Старшыню Назіральнай рады «Тэхнабанку» Ўладзіслава Кацарэнку падазраюць паводле крымінальных артыкулаў «Дапамога ў зьдзяйсьненьні злачынства» і «Ўхіленьне ад сплаты падаткаў».
«У сьледзтва ёсьць падставы меркаваць, што падазраваны Кацарэнка аказваў дапамогу службовым асобам шэрагу беларускіх суб’ектаў гаспадараньня ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў», — заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік Сьледчага камітэту Павал Траўлька.
Кацарэнка знаходзіцца пад вартай.
Уладзіслаў Кацарэнка — адзін з асноўных акцыянэраў «Тэхнабанку», у якім амаль 64% акцыяў належаць фізычным асобам.
«Тэхнабанк» — адзін з найстарэйшых беларускіх прыватных банкаў. Ён уваходзіць у групу сярэдніх банкаў. Актывы на 1 кастрычніка 2011-га складалі 721,8 млрд рублёў.
Летась была распачатая крымінальная справа адносна старшыні рады дырэктароў ЗАТ «Белзамежбуд», кіраўніка назіральнай рады ЗАТ «Трастбанк» Віктара Шаўцова. Справу расьсьледуе КДБ.
У 2003 годзе быў асуджаны і пяць гадоў адбыў за кратамі стваральнік і экс-кіраўнік «Мінсккомплексбанку» Яўген Краўцоў. Яго арыштавалі і вялі справу супрацоўнікі КДБ. Яўгену Краўцову прысудзілі 9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіраўнічыя пасады цягам 5 гадоў.
Былая кіраўніца праўленьня Нацыянальнага банку Тамара Віньнікава была арыштаваная 14 студзеня 1997 году і амаль 10 месяцаў адсядзела ў турме КДБ. Была вызваленая пад падпіску аб нявыезьдзе, у красавіку 1999 году прапала бязь вестак з уласнай кватэры. Затым нагадала пра сябе зь Лёндана, дзе застаецца жыць і сёньня.