Грамадзкі актывіст з Гомелю Ўладзімер Кацора зьвярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Кацора лічыць, што беларускія ўлады у асобе міліцыянтаў, якія затрымалі яго, і суду, які аштрафаваў, парушылі Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Кацору затрымалі 8 кастрычніка 2011-га, у дзень правядзеньня Народнага сходу. А 10 кастрычніка суд прызнаў, то ён парушыў правілы правядзеньня масавага мерапрыемства, і аштрафаваў на 350 рублёў.
Кацора з рашэньне суду, абскардзіў яго ў абласным і вярхоўным судах. Аднак скаргі не былі задаволены.
У звароце у Камітэт ААН па правах чалавека Ўладзімер Кацора піша: «Маё права на свабоду правядзеньня мірных сходаў было абмежавана, а па якой прычыне — ні міліцыя, мі суд мне гэтага ня патлумачылі», паведамляе Правааюбарончы цэнтар «Вясна».