Кіраўніцы прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Зінаідзе Міхнюк берасьцейскі гарвыканкам забараніў праводзіць пікет салідарнасьці са звольненым кіраўніком суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах.
Чыноўнікі забаранілі пікет на той падставе, што Міхнюк не заключыла дамоваў з мэдыкамі, камунальнікамі і міліцыяй, каб тыя абслугоўвалі акцыю.
Аднак спадарыня Міхнюк кажа, што гэтыя службы яшчэ самі ня ведаюць, як заключаць гэтыя дамовы: «Мы пайшлі да камунальнікаў, камунальнік нас паслаў на завод па перапрацоўцы сьмецьця... Карацей, ніхто яшчэ не заключаў ніякіх дамоваў, бо ніхто ня ведае, як іх заключаць. Хаця такое патрабаваньне дзейнічае ад сярэдзіны 2011 году. А што, улады не праводзілі ніякага мерапрыемства або праўладныя грамадзкія арганізацыі? Ім не патрэбна, бачыце, заключаць дамовы, а нам трэба...»
Спадарыня Міхнюк распавяла, што хаця пікет забаранілі, знойдуцца іншыя формы салідарнасьці з працоўнымі «Граніту».
«Тым болей, мы зьезьдзілі ў Мікашэвічы, і мы ведаем, што гэтых хлопцаў не зламаюць, бо яны мацней за граніт. Мы пераканаліся, што працаўнікі „Граніту“ ня будуць туалетнай паперай для начальства,» — кажа Зінаіда Міхнюк.
Пікет салідарнасьці з Алегам Стахаевічам плянаваўся ў Берасьці 7 сакавіка ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Спадарыня Міхнюк плянавала, што ў ім возьме ўдзел да 50 чалавек.
Алег Стахаевіч быў звольнены з прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах пасьля таго, як ачоліў суполку незалежнага прафсаюзу напрыканцы 2011 году. Тады некалькі соцень працоўных выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу і стварылі суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт».