У Маскве прайшоў масавы мітынг апазыцыі "За сумленныя выбары"

Праваахоўныя органы паведамляюць, што сабраліся каля 14 тысяч чалавек. Удзельнікі акцыі кажуць, што дадзеныя заніжаныя, і на Пушкінскай плошчы было ад 20 да 40 тысяч чалавек. Апазыцыянэры скандавалі «Расія - без Пуціна!", "Чурава - у адстаўку!", заяўляючы аб масавых фальсыфікацыях на выбарах. Сайт Радыё Свабода вяло прамую відэатрансьляцыю.



---



Тэкставую онлайн-трансьляцыю вядзе сайт Расейскай службы нашага Радыё.