Госьць нашага эфіру — кіраўнік магілёўскай абласной філіі Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў. Ён — бацька магілёўскай школьніцы Ялінкі Салаўёвай, якая днямі засталася адзінай вучаніцай адзінай беларускамоўнай клясы Магілёва.
Абламейка: Раскажэце гісторыю беларускамоўнага навучаньня вашай дачкі.
Салаўёў: Гісторыя даўняя. Пачалася яна яшчэ зь беларускамоўнай групы ў садку. Такую групу ўдалося арганізаваць у адным з магілёўскіх садкоў, праўда, ня ў цэнтры гораду, але там была база, бо ў гэтым садку ў 1990-х вялі беларускамоўнае выхаваньне. У групе сабралася шасьцёра дзетак. Калі надышоў час ісьці ў школу, на жаль, з гэтых шасьцярых двое ўзростам яшчэ не падыходзілі да школы, а чацьвярым было прапанавана ствараць клясу.
Мы хадзілі ў гарана, прапаноўвалі кампрамісныя варыянты. Нам адмовілі ў больш-менш нармальных месцах, дзе ёсьць добрыя магчымасьці дабірацца. І тады мы змушаныя былі скарыстацца законам аб адукацыі, законам аб мовах, Канстытуцыяй і напісаць заяву на стварэньне такой клясы па месцы жыхарства.
У выніку выйшаў неблагі варыянт: школа знаходзіцца ў самым цэнтры гораду. Улады вымушаныя былі пайсьці на стварэньне клясы, добра паставілася й дырэктарка школы. Было прапанавана чацьвярым выпускнікам беларускамоўнай групы ў садку пайсьці ў клясу, але, на жаль, з розных сямейных прычын трое адмовіліся, і толькі мая дачка трапіла ў гэтую клясу. Пасьля таго, як яна правучылася там некалькі месяцаў, да яе далучыліся яшчэ двое дзетак — на жаль, яны цяпер, таксама з уласных матываў, абсалютна не зьвязаных з моваю навучаньня, пакінулі нашую клясу.
Абламейка: Вы казалі, што ўлады сьпярша прапаноўвалі аддаленыя садкі і школы, куды было цяжка дабірацца. Ці азначае гэта, што ў прынцыпе ў Магілёве ўлады не падтрымліваюць беларускамоўнай адукацыі?
Салаўёў: Сытуацыя вельмі дзіўная. Калі прыйшоў новы кіраўнік аблвыканкаму Руднік, ён выдаў на 2010-2011 гады праграму беларусізацыі вобласьці, дзе было шмат цудоўных пунктаў. Але, гледзячы па выніках гэтай праграмы, улады сабатавалі яе выкананьне. Таму тут вельмі цяжка казаць аб нейкім разьвіцьці мовы...
Абламейка: Як будзе далей навучацца вашая дачка? Ці будзеце рабіць захады, каб знайсьці ёй новых аднаклясьнікаў?
Салаўёў: Мы гэтай працы ніколі не пакідаем. Штогод увесну пачынаем кампанію па папулярызацыі клясы, беларускай мовы навучаньня. Да нас далучаюцца грамадзкія аб’яднаньні. Мы цяпер зрабілі ўхіл ня столькі на мову, колькі на практычнасьць такога навучаньня, бо кляса малая, бо больш увагі ўдзяляецца дзеткам, падкрэсьліваем тое, што дзеткам, якія карыстаюцца дзьвюма мовамі, лягчэй даюцца й замежныя мовы.
Слухаць гутарку цалкам:

Your browser doesn’t support HTML5