Падымаеш галаву ў маскоўскім мэтро, і проста над табой — даваенны герб БССР. Такое адчуваньне, што ён табе на макаўку зваліцца. Спрабуеш інстынктыўна ўхіліцца, але вірлівы натоўп падхоплівае цябе і, ня даўшы апамятацца, нясе да эскалятара. А ў таксоўцы езьдзіць па Маскве — трэба мець вялікае цярпеньне і яшчэ больш часу. Калі б ты быў масквічом, то пайшоў бы пратэставаць на Балотную ня толькі з прычыны трэцяга-чацьвёртага тэрміну Пуціна, але і з транспарантам «Далоў аўтазаторы!», бо тваю свабоду на маскоўскіх вуліцах абмяжоўваюць найперш яны. «Заплутаным і невыразным горадам» назваў перадрэвалюцыйную Маскву Янка Купала. І гэта ў той час, калі па ёй езьдзілі рамізьнікі ды рэдкія аўто, а самым хуткім сродкам транспартных зносінаў лічыўся самакат. Што б сказаў Купала пра сёньняшнюю Маскву?
Зрэшты, на Кутузаўскім праспэкце, дзе сёньняшняя Масква дала прапіску Купалу, затораў практычна не бывае. Пешаходныя пераходы схаваныя пад зямлю, сьвятлафораў таксама не відно, і шматпалосная аўтастрада ў сваім імкненьні вырвацца за кружную дарогу нагадвае ўзьлётную паласу ў кірунку Беларусі. Настаяўшыся на скрыжаваньнях у цэнтры гораду, легкавікі тут ідуць пад сотню, не асьцерагаючыся гібэдэдэшнікаў.
Купала стаіць у акуратным сквэрыку на невысокім пастамэнце, апершыся на поручні. «Мо нізка поручні былі / у тым гатэлі?» — адразу ўспамінаюцца радкі Сержука Сокалава-Воюша. Няма ўжо таго маскоўскага гатэлю, у якім паэт загінуў 28 чэрвеня 1942 году. Мясцовыя беларусы спрабавалі адшукаць архіўную справу аб ягонай загадкавай гібелі. І справа зьнішчаная — такі быў афіцыйны адказ. І тут адразу напрошваецца пытаньне: калі тую справу спачатку засакрэцілі, а потым зьнішчылі (у што верыцца слаба), то, значыцца, расейскія спэцслужбы не хацелі разгалошваньня нейкай інфармацыі адносна сьмерці Купалы?
Відаць, у той справе былі адпаведныя інструкцыі, імёны агентаў ды іх данясеньні? Відаць, былі нейкія рэзалюцыі на спэцпаведамленьні, адпраўленым у тыя трагічныя дні на імя Сталіна і Берыі, дзе, дарэчы, Купала тройчы названы чужым прозьвішчам — Луцкевіч. Маўчаць маскоўскія архівы, маўчыць бронзавы Купала на Кутузаўскім праспэкце, маўчыць за яго сьпінай новамаскоўскі халодны краявід са шклянымі хмарачосамі.
Калі помнік у 2006 годзе ўсталявалі, неяк падышлі да яго маскоўскі пісьменьнік і маскоўскі беларус, які ўсё жыцьцё рупіўся пра ўшанаваньне памяці песьняра ў Маскве. Пісьменьнік іранічна пасьміхнуўся і, кіўнуўшы на манумэнт, спытаўся: «А не великоват ли? Ведь, поди, вровень с Пушкиным будет...»
У гэтым пытаньні — праўдзівае стаўленьне расейцаў і да Янкі Купалы, і да ўсёй беларускай незалежнасьці. Маўляў, не павінен «малодшы брат» зраўняцца са «старэйшым» нават вышынёй помнікаў сваім галоўным паэтам. І прычына не ў маштабах літаратурных талентаў, а ў нечым яшчэ больш істотным, што мелі на ўвазе тыя самыя расейцы ў сьціслай формуле: «Пушкін — наша ўсё».
І тут мне прыгадваецца гісторыя, пачутая калісьці ад Янкі Брыля. Падчас нейкага літаратурнага сьвята ён жыў у адным гатэльным нумары з пісьменьнікам-таджыкам. Вярнуўшыся вечарам з банкету, яны працягвалі гаворку пра дружбу народаў — дружбу літаратур. І тут таджык пытаецца: «За што вы так узвышаеце свайго Купалу? Чытаў я яго ў расейскіх перакладах — нічога асаблівага». Брыль пачаў казаць, што поўны Купала да гэтай пары не перакладзены, наракаць на перакладчыкаў-халтуршчыкаў. А потым вырашыў ураўнаважыць спрэчку і заўважыў, што і веліч Фірдаўсі значна перабольшаная. Пачуўшы такое, таджык ледзь ня кінуўся на беларуса з кулакамі. А можа, і кінуўся б, каб не двухмэтровы брылёўскі рост і вывучка былога марпеха. Але пра тое, што Фірдаўсі — самы геніяльны паэт усіх часоў і народаў, пачуў у той вечар увесь гатэль...
Помнік Янку Купалу ў Маскве ўсталяваны шэсьць гадоў таму, але да гэтай пары афіцыйна не адкрыты. Чаму? Невядома. Беларуская амбасада раіць маскоўскім беларусам забыцца на гэты факт. Для яе гэтае пытаньне закрытае. Але як можна, даруйце за калямбур, закрыць неадкрытага Купалу? Тым больш памятаючы, якія палымяныя прамовы гучалі і колькі шампанскага вылілася ў Сьвіслач на адкрыцьці помніка Пушкіну ў Менску.
Штодня па Кутузаўскім праспэкце праносіцца прэзыдэнцкі картэж. Праехаць міма і не заўважыць Купалы немагчыма — хвала за гэта маскоўскім архітэктарам. А заўважаючы, пра што думае ВДЛ (высшее должностное лицо — са слоўніка гібэдэдэшнікаў) Расеі? На ягоны запытальны помірг памочнік мог бы працытаваць радкі Дзям’яна Беднага, напісаныя ў Крамлі (Бедны там жыў у раскошнай кватэры): «Янки голос соловьиный / превратился в шип змеиный». А за што гэты Янка ўдастоіўся такой джалячай эпіграмы ад крамлёўскага сатырыка? — магло б пацікавіцца ВДЛ, азірнуўшыся на ўсталяваны пры Лужкову помнік. І памочнік, клацнуўшы накрыўкай свайго айпэда-усязнайкі і вінавата пачырванеўшы, мог бы прачытаць верш пра расейскага чынадрала:
Он снит былую мощь и ширь:
Цари, царицы, царский трон,
Погромы, каторги, Сибирь...
О Русь! Прими раба поклон!
Разбитых не сорвёшь оков,
И ты, Москвы отребье, знай:
Былых не воскресишь веков,
С какой брехнёй не вылезай...
У Маскве не адкрыты ня толькі Купала-помнік. У Маскве не адкрыты і Купала-паэт. Перакладзены ён на расейскую мову (за нешматлікімі выняткамі) дрэнна. Каб ня быць галаслоўным, прывяду некалькі яскравых прыкладаў неадэкватнага ператлумачэньня ягоных твораў. У Купалы: «Там за вёскай у полі / тры стаялі таполі». У перакладзе Эдуарда Багрыцкага атрымалася: «За околицей в грозы (?) / три стояли берёзы». У Купалы: «Чаго вам хочацца, панове, / які вас выклікаў прымус...». Перакладчык С. Спаскі сёе-тое падправіў: «Чего вам, господа, угодно? / Что растревожило ваш вкус?». Пагадзіцеся: прымус і вкус — зусім не сынонімы. У Купалы: «Як вецер, свабодны мой дух, / хоць рукі закуты ў ланцуг». У перакладчыка Р. Куpанёва выйшла стылёва нязграбнаe: «Как ветер, свободен мой дух, / хоть горя таскаю за двух». Купала піша: «Годзе заходняй і ўсходняй культуры». Выхадзец з Магілёўшчыны масквіч Іван Бурсаў перакладае: «Хватит свои прививать нам культуры». А вось як гучыць па-расейску вядомы купалаўскі верш «...О так! Я — пралетар!»: «Я — пролетарий... Это я — / покорный раб, вчерашний нищий, / низвергнув бога и царя, / всем на земле владею нынче». Але Купала ў арыгінальным тэксьце не нізрынае Бога. Навошта той жа Куранёў зрабіў атэістам беларускага паэта, які, да слова, вянчаўся ў маскоўскім Петра-Паўлаўскім касьцёле?..
Купала пачынае верш «Царскія дары» так: «Цар грозны, маскоўскі, вясёлы...». Той жа Бурсаў па-зямляцку самаўпэўнена падпраўляе песьняра: «Хмельной от побед царь московский...». Часам перакладчыкі (ці рэдактары) папросту скарачалі купалаўскія вершы. Гэтак, з вершаў «Прыстаў я жыць» і «Паўстань» выкінутыя па дзьве страфы, у тым ліку знакамітыя фінальныя радкі: «Паўстань з народу нашага, Ўладар, / і адбудуй свой збураны пасад». Думаецца, скароты гэтыя насілі яўна не выпадковы характар. І добра, што такая перакладчыцкая дзейнасьць добра паказаная ва ўкладзенай доктарам Аляксеем Каўкам кнізе Янкі Купалы «Молодая Беларусь», што дзіўным чынам пабачыла сьвет у 2008 годзе ў маскоўскім выдавецтве «Московский писатель».
Купала застаецца неадкрытым у тых пяцідзесяці перакладных кнігах, што выходзілі ў розныя часы ў Маскве і Ленінградзе. Купала застаецца закрытым у архівах ФСБ. І тут асабліва не паўстанеш, як тыя Прарок, Ваяк і Ўладар у аднайменным вершы. Але Купала на Кутузаўскім праспэкце цалкам ігнаруе свой не зацьверджаны афіцыёзам статус і прывячае ўсіх сваіх прыхільнікаў. Мы адыходзілі па здранцьвелым ад марозу сквэры, а на засьнежаным пастамэнце яшчэ доўга віднеліся чырвоныя ружы.