Чым выкліканая малочная вайна між Украінай і Беларусьсю? Чаму ў беларускіх малочных прадуктах у пяць разоў перавышаная норма антыбіётыкаў? Ці можа Расея распачаць сваю малочную вайну зь Беларусьсю? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Цыганкоў: Ці стала сэнсацыяй для беларускага грамадзтва інфармацыя пра тое, што, як сьцьвярджаюць украінскія вэтэрынарныя чыноўнікі, «у беларускіх малочных прадуктах — а гэта сыр, малако пітное, малако сухое, масла, сьмятана — у 3–5 разоў падвышанае ўтрыманьне антыбіётыкаў»? Ці разбурае гэтая інфармацыя міты пра найвышэйшую якасьць беларускіх прадуктаў? Ці проста беларусы ня будуць давяраць гэтым украінскім сьцьверджаньням?
Залескі: Давяраць ці не — тут цяжка сказаць, у хаце ж няма ніякага прыбору антыбіётыкі памераць. Але хто бачыў гэтых каровак, той разумее, што яны пакутуюць на мастыты. І каб гэтых мастытаў не было, то трэба ім даваць антыбіётыкі. А яны распадаюцца і трапляюць у малако.
Я неяк перакладаў кніжку ангельскую — «Брытанская рада па малацэ». Дык іх гэты факт занепакоіў у 1934 годзе. І яны пачалі агульнабрытанскую праграму — спачатку, каб даяркі мылі рукі, потым, каб мылі падойнікі, цэбры, потым, каб даяркі мылі каровак. І ў іх да 1954 году антыбіётыкаў ня стала ў малацэ, бо ня стала ў каровак мастытаў.
Цыганкоў: Беларусь заклапочаная тым, каб пашырыць свой экспарт, найперш у Расею ды Ўкраіну. Але, як выглядае, якасьць пакуль не зьяўляецца галоўным аргумэнтам.
Залескі: Якасьць не зьяўляецца галоўным аргумэнтам, але нетарыфныя меры рэгуляваньня — вельмі моцны аргумэнт. Ёсьць у Расеі Анішчанка, які можа што заўгодна забараніць. Але для гэтага ёсьць падставы! Каб не было падставаў забараніць пастаўкі харчовай прадукцыі, яна мусіць быць чысьценькая. А для гэтага трэба працаваць над якасьцю. А хто ў нас будзе працаваць над якасьцю? Сярэдні ўзрост беларускай даяркі — 58 гадоў! Ёй ужо тры гады на пэнсіі трэба сядзець, а яны вымушаная працаваць.
Цыганкоў: Чаму Расея пакуль не пачынае «малочную вайну»? Проста таму, што ў палітыцы паміж Менскам і Масквой зараз усё добра?
Залескі: А малочная вайна ёсьць! Расейскі «Саюз-малако» зьвярнуўся да расейскага ўраду, што беларусы зьбілі цану на 4 рублі. Расейскія вытворцы занепакоеныя, бо зараз ідзе сэзоннае зьніжэньне паставак, а потым, калі пачне малако павялічвацца, закупшчыкі ўжо цану не павысяць з-за беларусаў. Але Пуціну пакуль не да таго, бо трэба ж выбірацца ў прэзыдэнты. І ён пакуль ня можа пакрыўдзіць Лукашэнку.