2 сакавіка ў Менску ў нацыянальным архіве-музэі літаратуры і мастацтва адчынілася выстава дакумэнтаў і твораў Браніслава Тарашкевіча.
Яна прысьвечаная 120-годзьдзю гэтага грамадзка-палітычнага дзеяча, мовазнаўцы, аўтара першай «Беларускай граматыкі для школ», закатаванага ў турме НКВД.
120-годзьдзе акадэміка, кіраўніка Пасольскага клюбу паслоў Заходняй Беларусі ў польскім Сэйме, палітыка, мовазнаўцы, чыё прозьвішча дало нефармальны назоў клясычнаму варыянту беларускага правапісу, было 20 студзеня. Аднак шырокага ўшанаваньня гэта дата не атрымала ні ў навуковых, ні ў культурніцкіх, ні ў грамадзка-палітычных колах краіны. І дырэктарка архіву-музэю літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка вырашыла хоць крыху зыначыць гэтую няўвагу да асобы легендарнага заходнебеларускага дзеяча.
«Мы паколькі выявілі дастаткова многа дакумэнтаў у нашым архіве, то такую выставу вырашылі адчыніць, каб паказаць гэтую асобу з многіх сфэраў ягонай дзейнасьці, да якіх ён дакранаўся».
Выстава невялікая. Гэта дакумэнты і фатаздымкі, кнігі, публікацыі юбіляра. Доктар філялёгіі Арсень Ліс, які адным зь першых пачаў вывучаць лёс і спадчыну Браніслава Тарашкевіча, зазначыў, што пачуў гэтае імя яшчэ ў дзяцінстве ад сваіх бацькоў з Заходняй Беларусі. На выставе ён знайшоў невядомы яму раней артыкул Тарашкевіча.
Гісторык Анатоль Валахановіч, які адшукаў у архіве КДБ аўтабіяграфію Тарашкевіча і выдаў асобнай кнігай, пракамэнтаваўшы яе разам з Уладзімерам Міхнюком, адцеміў, што нават людзі такога розуму мелі ілюзіі наконт бальшавіцкага раю ў БССР, куды яго этапавалі палякі ўзамен на іншага дзеяча — Францішка Аляхновіча.
«Бронюсь, куды ты йдзеш? — словы, кінутыя Францішкам Аляхновічам Браніславу Тарашкевічу ў час іх абмену на савецка-польскай дзяржаўнай граніцы 5 верасьня 1933 году».
Тарашкевіча тады пасялілі не ў Беларусі, а ў Маскве, далі працу ў Міжнародным аграрным інстытуце, а праз чатыры гады арыштавалі і закатавалі. Дачка першай ягонай жонкі Ірына Ніжанкоўская, якая і перадала ў архіў усе сямейныя матэрыялы, сказала, што маці падтрымлівала Тарашкевіча ў рашэньні перабрацца ў СССР і сама хацела ехаць за ім:
«Яна павезла дакумэнты, іншыя паперы, яго пераклады „Іліяды“, рэчы, а ён спытаўся, чаму сына не прывезла. Яна думала, што паедзе потым з сынам, і не паехала. Я й кажу, калі б яна паехала, то яе б напаткаў лёс той самы — жонкі ворага народу. Ніхто ж з паслоў Сейму, што паехалі, ніхто ж не вярнуўся».
Ірына Ніжанкоўская нядаўна перадала ў архіў пярсьцёнак Браніслава Тарашкевіча. Сёньня на адкрыцьці выставы яго абяцалі прадэманстраваць, але высьветлілася, што гэта каштоўны мэтал, які нельга паказваць у непрыстасаваным памяшканьні. Зрэшты, і для ўсіх астатніх каштоўнасьцяў рэпрэсаванага заснавальніка граматыкі беларускай мовы не знайшлося ў краіне іншых памяшканьняў, апрача невялікага дырэктарскага пакойчыка ў архіве.