У якіх умовах будзе адбываць пакараньне Алесь Бяляцкі? Пасьля двух тыдняў маўчаньня ад Андрэя Саньнікава прыйшоў кароткі ліст. Мікалай Статкевіч ацаніў дэмарш эўрапейскіх амбасадараў. Зьмітра Дашкевіча вярнулі з карцэра ў ранейшую камэру.
«Алесь трапіў у карантын Бабруйскай калёніі, і зараз ад яго ня будзе зьвестак тыдні два, а то і месяц», — паведаміла пра мужа, праваабаронцу Алеся Бяляцкага, ягоная жонка Натальля Пінчук. Якія ўмовы і якое абыходжаньне чакае Алеся Бяляцкага ў Бабруйскай калёніі?
Лідэр арганізацыі дапамогі вязьням «Плятформа», былы палітвязень Андрэй Бандарэнка адбыў у гэтай калёніі больш за год. Што да побытавых і вытворчых умоваў, кажа Бандарэнка, гэта адна з тых калёній, пра якія кажуць «добрая», калі параўноўваць з самымі непапулярнымі, прыкладам, Жлобінскай ці Аршанскай калёніямі. Але гэта калі вязень падпісвае паперы аб прызнаньні сваёй віны і абяцае стаць на шлях выпраўленьня. Андрэй Бандарэнка гэтых папераў не падпісаў і зьведаў на сабе, што значыць быць пад ціскам адміністрацыі: яго некалькі разоў кідалі ў карцэр, ягоныя лісты і скаргі губляліся, да яго не даходзілі лісты сваякоў. Скардзіцца нагляднаму пракурору было бессэнсоўна:
«Пракурор па наглядзе — гэта фактычна тое самае, што адміністрацыя калёніі. Зьвяртацца да яго ня мае ніякага сэнсу, ён ня будзе бараніць твае правы і станавіцца на тваю пазыцыю, а наадварот, будзе рабіць усё, каб дапамагчы адміністрацыі вырашыць іх пытаньні».
Паводле Андрэя Бандарэнкі, ў Бабруйскай калёніі даволі разьвітая вытворчая база і можна знайсьці занятак па душы — працаваць на вытворчасьці драўніны ці быць заўгасам, але, зноў жа, пры ўмове ляяльнасьці і прызнаньня віны.
1 сакавіка вязень калёніі «Віцьба-3» Андрэй Саньнікаў даслаў жонцы Ірыне Халіп кароткі ліст, зь якога яна зрабіла выснову, што ён зноў доўга не атрымліваў ад яе лістоў:
«Напісаў, што ўжо тыдзень ад мяне няма лістоў, хоць я яму пішу штодня і не пішу нічога пра палітыку, а толькі нейкія бытавыя рэчы, пра сына Даньку і гэтак далей. Але ён і гэтага не атрымлівае».
Мікалай Статкевіч падтрымаў санкцыі Эўразьвязу. Пра гэта стала вядома жонцы былога кандыдата на прэзыдэнта Марыне Адамовіч, якая сёньня наведала Магілёўскую турму, дзе трымаюць вязьня:
«Мікола вітаў гэтыя санкцыі і падзякаваў эўрапейцам за салідарнасьць. Сказаў, што за волю змагаюцца жывыя людзі, і нават такія „неэфэктыўныя“ захады, як забарона ўезду ды адкліканьне паслоў, дэманструюць, што мы маем рацыю і што сьвет з намі. Значыць, ідэалы свабоды яшчэ нечага вартыя».
Мікалай Статкевіч пакараны 6 гадамі зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня. У студзені яму пагоршылі рэжым утрыманьня з калёніі на турму і перавялі са Шклоўскай калёніі ў «крытую» Магілёўскую турму. «У мужа зноў пачаліся праблемы зь ліставаньнем зь сябрамі і проста зь людзьмі, якія яго падтрымліваюць. Такіх лістоў ён атрымлівае ўсё меней», — паведаміла Марына Адамовіч са спасылкай на апошні ліст ад мужа.
Вязьня Глыбоцкай калёніі Зьмітра Дашкевіча перавялі з карцэра ў памяшканьне камэрнага тыпу. Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка паведаміла, што зь ім сустрэўся ў калёніі адвакат:
«Здаецца, на здароўе ня скардзіцца, выглядае някепска».

Пракурор па наглядзе — гэта фактычна тое самае, што адміністрацыя калёніі.