Эўрапейскі Зьвяз зьбіраецца пашырыць сьпіс прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю аб’яднанай Эўропы і актывы якіх у банках краінаў Эўразьвязу маюць быць замарожаныя.
Паводле зьвестак euobserver.com, у сьпіс неўязных дададуць «асабістага сябра Аляксандра Лукашэнкі, магната ў сфэры нерухомасьці Юрыя Чыжа». Як вядома, неўключэньне Чыжа ў сьпіс у лютым лабіявала Славенія — у сувязі з тым, што славенская кампанія Riko Group выйграла тэндэр на будаўніцтва ў Менску пяцізоркавага гатэльнага комплексу «Кемпінскі» ў супрацоўніцтве з групаю кампаніяў «Трайпл», што належаць Чыжу. Кошт пабудовы комплексу перавышае 100 мільёнаў эўра.
У ліку неўязных, згодна з інфармацыяй euobserver. com, могуць апынуцца таксама кіраўнік прадпрыемства «Санта-Імпэкс Брэст» Аляксандар Машэнскі, старшыня рады дырэктараў адкрытага акцыянэрнага таварыства «Амкадор» Аляксандар Шакуцін і кіраўнік таварыства «Тытунь-Інвэст» і ўладальнік сеткі гіпэрмаркетаў «Карона» Павел Тапузідзіс.
У сваю чаргу, як падаюць крыніцы эўрапейскага інтэрнэт-выданьня, рэжым у Менску зьбіраецца забараніць выезд за мяжу больш як сотні сваіх апанэнтаў і ўжо нібыта падрыхтаваў адпаведны сьпіс. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі напярэдадні, аднак, зьняпраўдзіла гэтую інфармацыю. «Ніякага такога сьпісу няма. І ў нас няма юрыдычных падставаў для ўключэньня людзей у такі сьпіс, пра які пішуць у інтэрнэце», — заявіў «Свабодзе» прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч.
Паводле euobserver.com, беларускія ўлады папярэдзілі, што могуць прымусіць пасольствы краінаў Эўразьвязу скараціць пэрсанал да мінімальнага роўню, парушаючы іх паўнацэнную штодзённую дзейнасьць, як гэта было ў выпадку з пасольствам ЗША ў 2008 годзе. Калі эскаляцыя будзе працягвацца, будучыя варыянты адказу афіцыйнага Менску ўключаюць санкцыі ў дачыненьні да эўразьвязаўскіх кампаніяў, якія працуюць у Беларусі, і забарону на транзыт грузаў і грамадзянаў з краін Эўразьвязу па ўсёй Беларусі, піша эўрапейскае выданьне.
***
Рашэньне павялічыць сьпіс прадстаўнікоў Менску, што падпадаюць пад санкцыі Эўразьвязу, прыняла 27 лютага Рада міністраў замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу ў Брусэлі.
28 лютага МЗС Беларусі забараніў уезд на тэрыторыю краіны ініцыятарам санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Афіцыйны Менск выклікаў таксама для кансультацыяў свайго амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры Эўразьвязе. Апрача таго, беларускі бок прапанаваў амбасадарам Эўразьвязу і Польшчы ў Менску выехаць зь Беларусі для кансультацыяў.
Пасьля гэтага прадстаўнікі краінаў ЭЗ дамовіліся адклікаць зь Менску сваіх амбасадараў для кансультацыяў.