Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111».
Эфір 29 лютага 2012 году
Пытаньні, якія часта гучаць у нашай пошце ўжо на працягу многіх гадоў: «Калі ў Беларусі адбудуцца зьмены? Чаму шлях, які быў абраны 18 год таму, прывёў да такіх фатальных наступстваў? І ці ёсьць у беларускага грамадзтва сілы, каб самастойна, без істотнай дапамогі звонку, пазбыцца цяжкіх аўтарытарных ланцугоў, якія стрымліваюць разьвіцьцё краіны і пакідаюць яе ў міжнароднай ізаляцыі?»
Пачну сёньняшнюю размову з адказу на некаторыя з гэтых пытаньняў, які даслаў наш юны слухач Мікола Чыгіровіч з Наваполацку. Ён піша:
«А я веру, што набліжаецца той час, калі беларусы ўспомняць пра сваю годнасьць... Кожнае дзеяньне, як вядома, выклікае супрацьдзеяньне.
Нашы грошы скралі не прадпрымальнікі, як пра гэта хлусіць прапаганда. Народныя сродкі пайшлі на ўтрыманьне „сілавікоў“. Якія разьдзьмутыя ў нас штаты міліцыі, АМАПу, розных спэцслужбаў!.. А яму ўсё мала. Вось пачалі ствараць апэрэтачныя „сілы тэрытарыяльнай абароны“. Напэўна, разьлічваюць, што яны будуць падаўляць грамадзкія пратэсты.
Грамадзкія акцыі мінулага лета пазнаёмілі мяне з новымі цікавымі людзьмі. Гэта поўная няпраўда, што кампанія „Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі“ цалкам сышла ў інтэрнэт. Вось зараз я і мае сябры раскідваем тыднёвікі РПСС па паштовых скрынях. Мы робім гэта максымальна асьцярожна, каб ня трапіць на вока міліцыі.
Яшчэ працягваецца зіма... Яшчэ сядзяць у турме палітвязьні... Але на далёкім поўдні птушкі ўжо зьбіваюцца ў чароды... Але ўжо ярка сьвеціць і паднімаецца ўсё вышэй сонца... А апоўдні, нягледзячы на мароз, зьвіняць капяжы.
Калі я распаўсюджваю ўлёткі, мне прыгадваецца песьня Віктара Цоя: „Я саджаю алюмініевыя агуркі на брызэнтавым полі...“ Магчыма, раскідаць улёткі і няма асаблівага сэнсу. Але вясна набліжаецца, і я раблю тое, што магу».
Улада ўскладае надзею на апалчэнцаў у разьліку на тое, што яны бясплатна будуць выконваць паліцэйскія і армейскія функцыі. Але самі так званыя «партызаны» наконт свайго ўзроўню баяздольнасьці, прафэсіяналізму і гатовасьці дзеля захаваньня аўтарытарнай улады класьціся «пад танкі» выказваюцца найчасьцей скептычна і з гумарам. Трэба мець багатую фантазію, каб усур’ёз разьлічваць на тое, што гэтыя людзі, значная колькасьць якіх мае шмат рахункаў да цяперашняй улады, будуць дручкамі ганяць па гарадзкіх вуліцах сваіх дзяцей ды ўнукаў.
Калісьці ў савецкі час існавала такая структура — грамадзянская абарона. Кіравалі ёй, як правіла, армейскія ды міліцэйскія адстаўнікі. Самі яны атрымлівалі неблагія аклады, а ўсю чарнавую працу ў выпадку надзвычайных здарэньняў (размова вялася галоўным чынам пра ядзерны ўдар ворага), плянавалі, што будуць выконваць шырокія народныя масы на бязвыплатнай аснове — за кошт энтузіязму і патрыятычнага ўздыму. Ва ўсёй красе гэтая грамадзянская абарона паказала сябе якраз тады, калі надзвычайная сытуацыя здарылася — у ’86-м годзе, падчас чарнобыльскай катастрофы.
Адметна, што ў будынак колішняга штабу грамадзянскай абароны ў цэнтры Менску неўзабаве пасьля абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам перабралася служба ягонай асабістай бясьпекі.
Кароткі ліст на тэму палітвязьняў даслаў дасьледчык мінуўшчыны. Алесь Шустоўскі з Барысава. Слухач піша:
«Шмат увагі аддаяце вы ў сваім эфіры тэме палітзьняволеных. А яны ва ўмовах пазбаўленьня волі ўсё хварэюць, хварэюць ды хварэюць... У турмах беларускіх — непрытульна, жорстка, не па-чалавечы... Слабыя людзі звычайна там вельмі пакутуюць на розныя хваробы. Так, вязьніца ня цярпіць кволых, хворых людзей. І гэта — аксіёма...».
Паспрачаюся з вамі, Алесь, наконт слабасьці тых, хто пакутуе ў турме за свае палітычныя перакананьні. Большасьць іх прынялі гэтыя пакуты сьвядома. Іхная маральная перавага над тымі, хто катуе іх у няволі, — бясспрэчная. Ну, а хваробы ў беларускіх турмах зь іхнымі нечалавечымі ўмовамі прычапіліся б нават да самага моцнага і здаровага чалавека.
Уражвае грамадзянскі і чалавечы подзьвіг простага віцебскага хлопца Сяргея Каваленкі, якога трымаюць у турме за тое, што вывесіў на плошчы нацыянальны сьцяг. Мне цяжка ўявіць чалавека, які б гэтак жа бескарысьліва прынёс у ахвяру свабоду і ўласнае здароўе за той цяперашні афіцыйны чырвона-зялёны сьцяг, прыдуманы ў цішы кабінэтаў, за якім няма ні гісторыі, ні ахвярнасьці, ні гераізму.
Даўні сябар «Свабоды» Кастусь Сырэль з Ушачаў, што на Полаччыне, лічыць, што цяпер перад беларусамі востра паўстае пытаньне: удзельнічаць у выбарах ці не? Слухач піша:
«У адносінах да сябе я вырашыў гэтае пытаньне даўно: апошні раз удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе, і ад той пары ні на якія выбары не хаджу. Праўда, аднойчы за мяне прагаласавала жонка, але пасьля таго я сказаў ёй, каб больш так не рабіла.
Якое рацыянальнае тлумачэньне можа быць ва ўдзеле ў гэтым айчынным масавым псыхозе пад назвай «выбары»? Цікава было б спытаць у беларускіх выбарцаў: ну, даражэнькія мае суайчыньнікі, вы ж ведаеце ўсё пра гэтую беларускую нацыянальную гульню з загадзя вядомым вынікам! Тады чаго ў яе гуляеце, на што спадзеяцеся?
Шараговага выбарца зь беларускай глыбінкі, не абцяжаранага знаёмствам з інтэрнэтам і незалежнымі СМІ, хоць неяк можна зразумець. Але як зразумець імкненьне лідэраў некаторых палітычных партый паўдзельнічаць у выбарах? Узяць, напрыклад, АГП і яе лідэра Лябедзьку. Ён заклікае ўвязацца ў перадвыбарчую гонку, пры гэтым агітаваць выбарцаў ня ўдзельнічаць у выбарах, таму што кандыдаты ад АГП свае кандыдатуры здымуць. Мала таго, лідэр АГП выдумаў яшчэ хітрэйшы тактычны ход: кандыдаты ў дэпутаты павінны даць падпіску, што з выбараў здымуцца. Цікава было б спытаць у спадара Лябедзькі, якую юрыдычную сілу будзе мець такі дакумэнт і ў які суд зь ім трэба зьвярнуцца ў выпадку парушэньня дамоўленасьці? — піша ў сваім лісьце на «Свабоду» Кастусь Сырэль з Ушачаў. — Якая можа быць рэакцыя на такую палітычную эквілібрыстыку ў шараговага выбарца? Ды ён пакруціць пальцам ля скроні, плюне — ды будзе трымацца ад такой палітычнай партыі як мага далей.
Чуў я ад апазыцыйных сілаў і такі аргумэнт за ўдзел у выбарах: маўляў, трэба выкарыстаць «велізарныя» магчымасьці для агітацыі, трапіць у тыя «ветлівыя» абдымкі, якія раскрыюць усе беларускія СМІ перад апазыцыйнымі кандыдатамі, прайсьці праз прахадныя ўсіх беларускіх прадпрыемстваў на арганізаваныя адміністрацыяй шматтысячныя сустрэчы апазыцыйных кандыдатаў з выбарцамі. Спадарства, сыдзіце зь нябёсаў на грэшную зямлю! Няўжо вы думаеце, што вам ажно да дня галасаваньня аддадуць усе прайм-таймы на ўсіх беларускіх тэлеканалах, першыя палосы ўсіх беларускіх газэт і на дадатак Палац Рэспублікі дзеля сустрэч з выбарцамі? Добра яшчэ, калі апазыцыйнаму кандыдату дадуць адзін 15-хвілінны выступ на другарадным мясцовым канале ў 7 гадзін раніцы. Пра газэты я наагул маўчу — маліцеся, каб тыя газэты не палівалі вас брудам на працягу ўсяго часу агітацыі.
І вось тут паўстае ўжо ня гамлетаўскае, а расейскае пытаньне: што рабіць? Але гэта ўжо — зусім іншая размова«.
Сапраўды, спадар Кастусь, лёгіку палітыкаў часам цяжка зразумець. Вось згадайма хоць бы апошнія прэзыдэнцкія выбары. Усе ведалі пра лёсы Віктара Ганчара, Міхаіла Чыгіра, Аляксандра Казуліна, Міхаіла Марыніча; усе памяталі, чым скончыліся выбарчыя кампаніі 2001-га і 2006-га гадоў; усе на словах пагаджаліся, што без адзінства ў шэрагах апазыцыі дамагчыся посьпеху немагчыма... І тым ня менш, рознымі спосабамі атрымаўшы пасьведчаньні кандыдатаў у прэзыдэнты, амаль дзясятак апазыцыйных прэтэндэнтаў пачалі весьці свае выбарчыя кампаніі так, нібы кожны зь іх сапраўды меў шанцы на перамогу ў гэтых выбарах...
Аўтар наступнага (апошняга ў сёньняшнім аглядзе) ліста Алесь Марціновіч з Баранавічаў — даўні і пасьлядоўны крытык дэмакратычнай апазыцыі і эўрапейскіх пэрспэктываў Беларусі. У сваім новым лісьце на «Свабоду» спадар Марціновіч піша:
«Колькі цяпер апакаліптычных настрояў сярод нашай апазыцыі. Як жа — гіне вялікая ліцьвінская цывілізацыя ў лапах эўразійскай Расеі. Пэсымізм гэты нездаровы і не зусім абгрунтаваны. Нездарма ж у народзе кажуць: не такі страшны чорт, як яго малююць. Так, Эўразійскі саюз з Расеяй і Казахстанам — гэта паварот на 180 градусаў ад мілых сэрцу нашых дэмакратаў Польшчы і Прыбалтыкі. Такая рэальнасьць. Але ці настолькі ўжо жудасная для беларускага гастарбайтэра Маскоўская вобласьць — адрозна ад „швайцарападобнага“ Беластоцкага ваяводзтва? Сьвет імкліва глябалізуецца, стандарты паслугаў нівэлююцца — ад Лёндану да Шанхая. А свае прагрэсіўныя і дэпрэсіўныя рэгіёны ёсьць у кожнай краіне: Падмаскоўе — Пскоўшчына; Берасьце — Магілёў; Уроцлаў — Беласток...».
Так, спадар Алесь, у кожнай краіны ёсьць свае праблемныя правінцыі. Вось толькі характар і маштаб гэтых праблемаў на ўсход і на захад ад Берасьця вельмі розны. Беластоцкае ваяводзтва падобнае да Пскоўскай вобласьці ня больш, чым гаспадарка польскага фэрмэра — да расейскага калгасу... Нібыта людзі займаюцца адным і тым жа, працуюць на зямлі. Толькі чамусьці расейскія харчовыя крамы запоўненыя польскімі каўбасамі, сырамі і яблыкамі — а не наадварот... І гэта вельмі выразна адбіваецца на абліччы польскіх і расейскіх вёсак.
Так, Польшча і краіны Балтыі — ня самыя багатыя ў Эўразьвязе. І моладзь адтуль масава едзе на заробкі ў Вялікабрытанію, Ірляндыю, скандынаўскія краіны.... У чым жа розьніца ў параўнаньні зь беларускімі гастарбайтэрамі, якія тысячамі імкнуцца на падмаскоўныя будоўлі? У тым, што непараўнальныя ня толькі заробкі, але і рызыка, бясьпека, сацыяльная абароненасьць. Паводле афіцыйных зьвестак, летась за межамі Беларусі ў вышук абвешчаныя больш як 800 грамадзянаў Беларусі. Большая частка іх — маладыя мужчыны, якія паехалі на заробкі ў Расею і бясьсьледна зьніклі.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by