Чэхія будзе паважаць рэкамэндацыі ЭЗ

«МЗС Чэхіі будзе кіравацца рэкамэндацыямі з Брусэлю, заявіў прэсавы сакратар міністэрства Віт Коларж, — Таму чэскі амбасадар бліжэйшым часам пакіне Менск.»
«Гэта вельмі моцны жэст ЭЗ», — зазначыў Коларж.

Міністэрства замежных справаў перакананае, што гэтае рашэньне прывядзе да далейшага адчужэньня Беларусі і ЭЗ. Беларускім місіям у краінах Эўразьвязу будзе перададзены ліст з супольнай пазыцыяй эўрапейскай дыпляматыі, зазначыў Коларж.