Дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі зазначаюць, што Эўразьвяз разглядае магчымасьць адкліканьня ўсіх амбасдараў зь Беларусі на кансультацыі.
Магчымым адказам Эўразьвязу на дыпляматычны манэўр Менска зьяўляецца рашэньне аб адкліканьні зь Беларусі амбасадараў усіх 27 краін Эўразьвязу. Пра гэта агенцтву РАР заявілі дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі:
«Такі крок магчымы ў імя салідарнасьці».
Паводле Польскага радыё, гэтая прапанова абмяркоўваецца падчас сустрэчы амбасадараў краін ЭЗ з Кэтрын Эштан, якая пачалася а 20:15 па менскім часе ў Брусэлі.
«Такі крок магчымы ў імя салідарнасьці».
Паводле Польскага радыё, гэтая прапанова абмяркоўваецца падчас сустрэчы амбасадараў краін ЭЗ з Кэтрын Эштан, якая пачалася а 20:15 па менскім часе ў Брусэлі.