Сваякі актывіста незарэгістраванай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Яўгена Васьковіча выказалі ўдзячнасьць людзям, якія падтрымліваюць Яўгена ў няволі.
Зварот ад сваякоў зачытала 27 лютага на вечарыне, прымеркаванай да дня народзінаў актывіста, яго бабуля Зоя Іванаўна:
«З усіх канцоў Беларусі і замежжа тэлефануюць нам людзі, шлюць зьняволеным лісты, паштоўкі, моляцца ў цэрквах і касьцёлах, ахутваюць нас клопатам.
Паважаныя сябры, вы сваім спачуваньнем ды павагай загойваеце нашы раны, умацоўваеце надзею, дадаяце сілаў. У вас хапае душэўнай цеплыні, каб аблегчыць нашы пакуты. За дабрыню, спагадлівасьць, спачуваньне дзякуем вам, людзі. Нізкі вам паклон.
Жадаем вам цёплага дома, звычайнага шчасьця, крэпкага здароўя. Каб вы і вашы дзеці жылі ў радасьці і каб ніколі не было ў вас страху перад будучыняй — каб былі спакойныя за вашых дзяцей, унукаў ды праўнукаў. Барані вас Гасподзь, а мы з надзеяй будзем чакаць вызваленьня ўсіх палітзьняволеных і нашага Яўгена…».
На вечарыне прысутнічала яшчэ адна бабуля Васьковіча — Тамара Ўладзімераўна. Яна дадала колькі сваіх слоў да звароту радзіны.
Абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі Беларукая хрысьціянская дэмакратыя Таісія Кабанчук падарыла бабулям радыёпрымач «Акіян». Яго прэзэнтаваў спадарыні Кабанчук знаёмец у 1997 годзе, каб яна слухала навіны Беларускай службы «Радыё Свабода», калі яе сын Вадзім быў у зьняволеньні за ўдзел у акцыі пратэсту. Праз паўгода Вадзіма вызвалілі. Актывістка пажадала абедзьвюм бабулям, каб яны дачакаліся вызваленьня свайго ўнука значна раней.
Яўген Васьковіч адбывае пакараньне ў магілёўскай турме № 4. У траўні 2011 году бабруйскі суд прызнаў яго, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясеньні шкоды ў асабліва буйных памерах. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году хлопцы кінулі ў будынак бабруйскага КДБ дзьве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».