Славенская кампанія RIKO, якую абвінавачваюць у сувязях зь беларускім прадпрымальнікам Юр'ем Чыжам, даслала ў Радыё Свабода афіцыйную заяву з нагоды магчымых санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі.
Кампанія выступае супраць эканамічных санкцыяў, таму што яны ўзмацняць залежнасьць беларускіх кампаніяў ад Расеі і Кітаю.
У лісьце гаворыцца: «Як мы ўжо паведамлялі, Славенія прыняла рашэньне, што яна ня будзе перашкаджаць або аслабляць двухбаковыя эканамічныя адносіны з партнэрамі зь Беларусі. Гэтай пазыцыі прытрымліваецца ня толькі Славенія: некаторыя іншыя краіны-сябры Эўрапейскага Зьвязу, у якіх эканамічныя адносіны зь Беларусьсю разьвітыя ў большай ступені, чым у Славеніі, таксама схільныя да двухбаковых эканамічных адносінаў зь Беларусьсю.
Мы ў RIKO лічым, што эканамічныя санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх кампаніяў прывядуць да яшчэ большага ссоўваньня эканамічнага патоку гэтых кампаніяў ад эўрапейскіх партнэраў у бок эканамічных партнэраў з Расеі, Кітаю, Турцыі, Казахстану, Украіны і г.д. А гэта не ў інтарэсах Эўразьвязу.»