Сікорскі твіціць пра пытаньне аб санкцыях на парадку дня

Інфармацыю пра тое, што беларускае пытаньне будзе абмяркоўвацца на паседжаньні Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Брусэлі пацьвярджае ў Твітэры міністар замежных справаў Польшчы Радэк Сікорскі.
Па дарозе ў Брусэль міністар паслаў у Твітэр паведамленьне: «У цягніку Эўрастар, па дарозе ў Брусэль на Раду па замежных справах пра Сырыю, Беларусь. Праз хвіліну ўезд у тунэль пад каналам».

Сачыце за падзеямі на нашым Твітэры - twitter.com/svaboda