Рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Мечыслаў Часноўскі адказаў на калектыўны зварот студэнтаў з просьбай падвысіць кампэнсацыі на найманьне жытла.
Студэнты пры падтрымцы моладзевай ініцыятывы «Аазіс» і агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» сабралі тысячу подпісаў за тое, каб кампэнсацыю на найманьне жытла для іншагародніх студэнтаў падвысілі з 75 да 300 тысяч.
Студэнты накіравалі гэтыя подпісы гарадзкім уладам, але чыноўнікі пераслалі зварот у Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Рэктар Мечыслаў Часноўскі наконт магчымасьцяў падвысіць кампэнсацыю не адказаў, але паабяцаў, што «пасьля завяршэньня капітальнага рамонту інтэрнату № 1 з пачатку 2012/2013 навучальнага году сытуацыя з прадстаўленьнем жыльля іншагароднім студэнтам нашмат палепшыцца». Акрамя таго, рэктар паведаміў, што да канца году будзе дабудаваная другая чарга інтэрнату № 4.
Актывіст студэнцкага руху Сяржук Кавалько кажа, што калі гэтыя абяцаньні спраўдзяцца, «то студэнты, у прынцыпе, будуць задаволеныя. Абы вырашылася гэтае жыльлёвае пытаньне. Бо наймаць кватэру або пакой іншагароднім студэнтам у Берасьці вельмі дорага».