У Гомелі спэцназаўцы затрымалі грамадзкіх актывістаў Кастуся Жукоўскага, Зьмітра Карашкова й Андрэя Папова (на здымку). Тыя раздавалі мінакам ля новага ўнівэрмагу ўлёткі «Хопіць бухаць — трэба кахаць!»
Актывістаў адвезьлі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі.
Па дарозе ў пастарунак Кастусь Жукоўскі праз мабільны тэлефон выказаў абурэньне затрыманьнем: «Улёткі раздаюць апэратары мабільнай сувязі, парфумныя фірмы, розныя афіцыйныя арганізацыі. Іх не затрымліваюць. Мы імкнемся спыніць пашырэньне п’янства ў грамадзтве — і нас хапаюць. Відаць, улады баяцца, што калі народ перастане піць, то задумаецца: „А як мы жывём?“ Іншага тлумачэньня падобным „хапунам“ і ня знойдзеш».