На Наваградчыне ў вёсцы Нязнанава санітарныя службы зьнішчылі ўсіх дарослых сьвіней.
Жыхары кажуць, што ў вёсцы была выяўлена афрыканская чума. Улады сьцьвярджаюць, што ў раёне праводзяцца комплексныя вучэньні па адпрацоўцы дзеяньняў тэрміновага рэагаваньня на выпадак узьнікненьня інфэкцыйных захворваньняў.
Мне ўдалося датэлефанавацца ў некалькі вёсак паблізу ад Нязнанава. Людзі пацьвярджаюць, што насамрэч санітарныя службы зьнішчалі сьвіней ня толькі ў Нязнанаве, але і ў навакольных вёсках. Пра вучэньні яны нічога ня ведаюць, а кажуць, што нібыта ў сьвіней аднаго гаспадара выявілі афрыканскую чуму.
Спадарыня: «Спалохаліся людзі і пачалі рэзаць сьвіней. Нехта сказаў, што будуць зьнішчаць усіх у радыюсе 10 км, то ў Залесаўцах, што за адзін кілямэтар ад Нязнанава, за ноч выразалі ўсіх сьвіней. А сьвіней зь Нязнанава пагрузілі на прычэп, вывезьлі і спалілі. Жанчыны старыя плакалі і прасіліся, але іх ніхто ня слухаў. Выцягвалі з хлявоў на прычэп, пагрузчык быў, АМАП — можа, чалавек якіх 30 ці нават 40».
У вёсцы Радагошча спадар назіраў, як да ягонай суседкі прыяжджалі забіраць сьвіней.
Спадар: «Суседка плакала ды так галасіла, так галасіла… А я якраз выйшаў коніка папаіць. Мне так яе шкада стала, падумаў — што ж там нарабілася… А там пажарная машына стаяла, ды во забіралі сьвіней…»
У бліжэйшай вёсцы Мірацічы Карэліцкага раёну спадарыня распавядала, што забралі сьвіней толькі ў аднаго чалавека, бо ён, маўляў, купіў парасят зь Нязнанава. А потым стала нібыта ціха.
Спадарыня: «Адно 10 дзён каранціну пакуль далі, проста каб пакуль не прадавалі і не калолі, бо гэтая інфэкцыя нібыта павінна выявіцца на працягу 60 дзён. А пакуль ціха».
Па тлумачэньні я зьвярнуўся да старшыні Наваградзкага райвыканкаму Анатоля Маркевіча. Ён зьняпраўдзіў зьвесткі пра якія-кольвек інфэкцыйныя захворваньні сьвіней і зазначыў, што ў раёне праводзіліся рэгіянальныя вучэньні ў рэжыме, максымальна набліжаным да рэальных умоў. Сярод іншага, вучэньні, зь яго слоў, былі скіраваныя і на адпрацоўку дзеяньняў тэрміновага рэагаваньня на выпадак узьнікненьня захворваньняў.
Што да зьнішчэньня сьвіней, ён патлумачыў:
«У вёсцы Нязнанава мы насамрэч выяўлялі разам з жыхарамі аслабленых сьвіней, а такія былі. Затым забівалі іх і ўтылізавалі, а тым людзям, з кім працавалі, выплочвалі кампэнсацыю».
Спадар Маркевіч кажа, што праводзіць падобныя вучэньні трэба не на муляжах, а насамрэч, што яны і рабілі. Я пацікавіўся — чаму пра такія вучэньні нічога не паведамілі людзям, у якіх адбіралі сьвіней?
Маркевіч: «Фактар нечаканасьці пэўны павінен быць, бо калі б мы людзей падрыхтавалі, усё расказалі і паказалі, то быў бы ня той эфэкт. Хаця часткова людзі валодалі інфармацыяй, але маштабна яе ня ведалі. А вучэньні павінны праявіць усе слабыя і моцныя бакі».

Жанчыны старыя плакалі і прасіліся, але іх ніхто ня слухаў. Выцягвалі з хлявоў на прычэп, пагрузчык быў, АМАП…