У Адміністрацыі прэзыдэнта лічаць мэтазгодным правядзеньне прававога аналізу заканадаўства па звароце маці асуджанага на сьмяротную кару Ўладзіслава Кавалёва.
1 лютага Любоў Кавалёва зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай разгледзіць на адпаведнасьць Канстытуцыі Крымінальна-выканаўчы кодэкс, які не прадугледжвае прыпыненьне сьмяротнай кары ў сувязі са зваротам асуджанага ў міжнародныя інстанцыі ў мэтах абароны сваіх правоў.
У сувязі з гэтым Кавалёва апасаецца, што прысуд у дачыненьні да яе сына, абвінавачанага па справе аб тэракце ў менскім мэтро, можа быць прыведзены ў выкананьне да канчатковага разгляду ў Камітэце ААН па правах чалавека, куды зьвярнуліся яна і яе дачка.
У Канстытуцыйным судзе жанчыне адказалі, што права на зварот у Канстытуцыйны суд маюць толькі спэцыяльна ўпаўнаважаныя Канстытуцыяй органы.
6 лютага Кавалёва разаслала лісты ў арганізацыі, якія маюць па законе права зьвяртацца ў КС, — Савет міністраў, абедзве палаты Нацыянальнага сходу, Вярхоўны суд і прэзыдэнту. Яна прасіла іх накіраваць у КС заключэньне аб неадпаведнасьці названага кодэкса Канстытуцыі краіны і факультатыўнаму пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Адказ паступіў пакуль толькі з аддзелу па пытаньнях грамадзянства і памілаваньня Адміністрацыі прэзыдэнта — 18 лютага. У ім сказана, што па прапанове Кавалёвай «мэтазгодны комплексны прававы аналіз заканадаўства з удзелам кампэтэнтных дзяржаўных органаў», паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, які кансультуе Кавалёву па прававых пытаньнях.
Сьмяротны прысуд Уладзіславу Кавалёву быў вынесены 30 лістапада 2011 году Вярхоўным судом. 7 сьнежня асуджаны падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Маці і сястра Кавалёва накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу аб парушэньні права на жыцьцё. У ёй ўказвалася на парушэньне прынцыпаў справядлівага судовага разгляду. Скарга была афіцыйна зарэгістравана ў Камітэце ААН па правах чалавека 15 сьнежня. Камітэт ААН, у сваю чаргу, зьвярнуўся да ўладаў Беларусі з просьбай не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд Кавалёву, пакуль скарга ня будзе разгледжана па сутнасьці.
16 лютага Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў Аляксандра Лукашэнку памілаваць Уладзіслава Кавалёва і другога фігуранта крымінальнай справы Дзьмітрыя Канавалава, які, паводле афіцыйнай інфармацыі, з прашэньнем аб памілаваньні да прэзыдэнта не зьвяртаўся. Эўрадэпутаты таксама заклікалі ўлады Беларусі аб’явіць мараторый на сьмяротную кару.
17 лютага МЗС Беларусі выказаў абурэньне пазыцыяй Эўрапарлямэнту. «Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту аб прымяненьні сьмяротнай кары ў Беларусі выклікае проста абурэньне: Эўрапарлямэнт дэ-факта становіцца на бок тэрарыстаў, некампетэнтна падвяргаючы сумненьню высновы, сьледствы і рашэньні беларускага суду па справе аб тэрактах. Эўрапарлямэнт таксама, што ня робіць яму гонару, груба ўмешваецца ў ажыцьцяўленьне правасуддзя ў суверэннай дзяржаве», — заявіў МЗС.
Беларусь застаецца адзінай у Эўропе краінай, дзе ўсё яшчэ прымяняецца сьмяротная кара.