Намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч раскрытыкаваў кампанію назіраньня «За справядлівыя выбары». Разам з тым, беларуская партыя «Зялёныя», БНФ і рух «За свабоду» абвясьцілі кампанію «Народны кантроль — за сумленныя выбары!». Ці можна сказаць, што ў апазыцыі фарміруюцца дзьве калёны назіральнікаў на парлямэнцкіх выбарах? Ці існуюць прынцыповыя разыходжаньні паміж рознымі кампаніямі, альбо канфлікт паміж імі выкліканы прычынамі асабістага характару? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.
Цыганкоў: Ці сапраўды існуе пагроза таго, што апазыцыя сфарміруе дзьве розныя кампаніі назіраньня на парлямэнцкіх выбарах? Наколькі гэта сур’ёзны нэгатыўны чыньнік? Ці ў гэтым няма нічога страшнага — дзьве розныя кампаніі могуць гэтаксама эфэктыўна маніторыць выбары, як і адзіная аб’яднаная?
Чавусаў: Тыя спрэчкі, якія цяпер вядуцца наконт пэрспэктываў кампаніі назіраньня, вынікаюць з той прынцыповай важнасьці, якую грамадзкі кантроль за выбарамі будзе мець у гэтым палітычным сэзоне. Рэч у тым, што кампанія назіраньня мае, напэўна, найбольшы аб’яднаўчы патэнцыял. Яна можа аб’яднаць як прыхільнікаў байкоту, так і прыхільнікаў розных формаў абмежаванага ўдзелу ў выбарах.
Таму, натуральна, што гэтае пытаньне робіцца такім важным. І зразумела, што няздольнасьць дамовіцца па гэтым пытаньні нанясе вялізарную шкоду апазыцыі ў цэлым. Таму будзем спадзявацца, што прыхільнікі розных поглядаў знойдуць агульную мову. Бо цікавасьць да назіраньня ёсьць ва ўсіх. Прыхільнікі байкоту зацікаўленыя ў кантролі за яўкай, прыхільнікі абмежаванага ўдзелу зацікаўленыя ў вылучэньні ў камісіі, таму ёсьць глеба для агульнага падыходу.
Цыганкоў: Чым тлумачацца існуючыя разыходжаньні? Ці настолькі прынцыпова разыходзяцца палітычныя падыходы, ці, як гэта нярэдка бывае ў апазыцыйных палітыкаў, існуюць проста асабістыя канфлікты?
Чавусаў: Відаць, сапраўды ёсьць моманты, якія выкліканыя пэрсанальнымі разыходжаньнямі. Мы бачым, што ад імя дзьвюх кампаніяў выступаюць былы і дзейны намесьнікі кіраўніка руху «За Свабоду» Віктар Карніенка і Юрась Губарэвіч. Відавочна, што ў іх ёсьць пэрсанальныя разыходжаньні. Але яны накладаюцца на розныя прыярытэты розных структураў.
Вельмі істотна, што сёньняшняя архітэктура назіраньня, кампанія «За справядлівыя выбары» была заснаваная ў 2008 годзе ў іншай палітычнай сытуацыі ўнутры апазыцыі, яна была заснаваная Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Цяпер настала патрэба прыстасаваньня сыстэмы палітычнага, партыйнага назіраньня за выбарамі да сёньняшняй сытуацыі ў апазыцыі.
У любым выпадку, без назіраньня выбары не застануцца. Будзе ажыцьцяўляцца кантроль з боку праваабарончых структураў. Але хацелася б, каб палітычныя сілы арганізавалі сваё назіраньне, бо менавіта яны звычайна найбольш актыўна тут працуюць. Таму, спадзяемся, у прыхільнікаў двух падыходаў яшчэ ёсьць час дамовіцца паміж сабой да старту кампаніі.